Юрава-Завальная вуліца

Ю́рава-Зава́льная вуліца (руск.: Юрово-Завальная улица) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска, у Ракаўскім прадмесці.

Юрава-Завальная вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Гістарычны раён Ракаўскае прадмесце
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Фрунзенская,
Юбілейная плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Тэрыторыя Мінскага хлебазавода на аэрафотаздымку 1941 года. Хлебная вуліца злева

Вуліца праходзіла ўздоўж гарадскога валу з боку горада[1], праз што атрымала назву. Пасля зрыцця вала і засыпання рова, да 1865 года стала ўнутранай вуліцай гарадской забудовы[2]. Злучала Ракаўскую-Юраўскую вуліцу з Раманаўскай слабадой[1].

Калі ў 1927 годзе на рагу з Ракаўскай быў адкрыты першы ў Мінску хлебазавод, вуліцу перайменавана на Хлебную. У 1970-я гады большую частку забудовы знеслі, а захаваныя будынкі прылічылі да суседняй вуліцы Астроўскага (былой Ракаўскай)[3]. Да 2010-х гадоў захавалася толькі палова былой вуліцы як безыменны пад’езд да хлебазавода на Ракаўскай[1].

 
Пазначэнне месца гарадскога вала каляровай пліткай
 
Гарадскі вал на месцы вуліцы на плане Мінска 1793 года

У часе рэканструкцыі квартала было хлебазавода ў канцы 2010-х гадоў праезд працягнулі і злучылі з выездам на вуліцу Раманаўская Слабада. Трасіроўка праезда блізкая да трасіроўкі гістарычнай вуліцы, праўда, праходзіць па іншы бок ад дома па вуліцы Раманаўская Слабада, 14А. На гістарычным месцы вуліцы плануецца аднавіць частку гарадскога вала з бастыёнам[4]. Месца, дзе калісьці праходзіў гарадскі вал, пазначана на тратуары пліткай чорнага колеру.

16 кастрычніка 2015 года рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў праезду была вернутая гістарычная назва Юрава-Завальная[5].

Зноскі

Спасылкі

правіць