Юрый Іванавіч Варонежцаў

беларускі навуковец і палітык

Юрый Іванавіч Варонежцаў (23 снежня 1955, Масква — 20 кастрычніка 2020, Гомель) — беларускі навуковец-фізік, палітык і грамадскі дзеяч. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Кандыдат тэхнічных навук.

Юрый Іванавіч Варонежцаў
Дата нараджэння 23 снежня 1955(1955-12-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2020(2020-10-20) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Месца працы

Біяграфічныя звесткі правіць

Нарадзіўся ў 1955 годзе ў Маскве ў сям’і вайскоўца. Дзяцінства правёў у ГДР. У 1973 годзе скончыў сярэднюю школу ў Брэсце, затым у 1978 годзе — фізічны факультэт БДУ.

Працаваў у Інстытут механікі металапалімерных сістэм НАН Беларусі ў Гомелі.

У 1989 годзе абраны народным дэпутатам СССР. Быў адказным сакратаром камісіі ВС для расследавання прычын і наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і адным з асноўных распрацоўнікаў закону аб сацыяльнай абароне ахвяраў той трагедыі. Далучыўся да дэмакратычнай апазіцыі, увайшоў у Міжрэгіянальную дэпутацкую групу. У час жнівеньскага путчу ў Маскве ў 1991 годзе быў сярод іншых у крытычную ноч у Белым доме, дзе на той момант знаходзіўся штаб супраціву рэваншыстам. Пасля перамогі дэмакратыі яго абралі намеснікам старшыні палаты Саюзу ВС СССР.

Пасля распаду СССР працаваў загадчыкам лабараторыі ў ІМС Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, выканаўчым дырэктарам аддзялення Беларускага аддзялення Фонду Сораса, намеснікам старшыні праўлення Фонда ім. Льва Сапегі, у іншых няўрадавых арганізацыях. З’яўляўся адным з заснавальнікаў Беларускага сацыяльна-экалагічнага Саюзу «Чарнобыль» (з 1992 па 2001 яго віцэ-прэзідэнт), «Грамадзянскіх ініцыятыў», «Прававой ініцыятывы» і яшчэ некалькіх беларускіх НДА.

Удзельнічаў у станаўленні дэмакратычнай плыні на Гомельшчыне. Вынікам той працы было стварэнне Гомельскага клубу выбаршчыкаў, спіс якога перамог на выбарах дэпутатаў гарсавету ў 1990 годзе[1].

Займаўся праблемамі радыяцыі. У складзе аргкамітэта руху «Навукоўцы за бяз’ядзерную Беларусь» удзельнічаў у арганізацыі пратэстаў супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Сябра камісіі «Грамадскай экалагічнай экспертызы праекту будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь», якая дала адмоўнае заключэнне аб магчымасці гэтай будоўлі на тэрыторыі Рэспублікі. Аўтар законапраекту «Аб экалагічнай бяспецы грамадзян».

Кандыдат тэхнічных навук. Аўтар больш за 30 вынаходак, двух манаграфій і каля 50 навуковых публікацый. Найбольш важныя вынаходкі: аўтарскае пасведчанне СССР № 1225370 «Дазіметр гама-выпраменьвання»; аўтарскае пасведчанне СССР № 1225371 «Спосаб вызначэння паглынутай дозы гама-выпраменьвання».

Сябра Нацыянальнага камітэту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі, у якую ўваходзіў з моманту яе стварэння. З пачатку 2010 года — у руху «Гавары праўду». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, аўтар некалькіх соцень публікацый у беларускіх і замежных выданнях.

18 мая 2010 года ў Юрыя Варонежцава ў Гомелі супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі тры ноўтбукі, адзін з якіх належаў яго 10-гадовай дачцэ, камп’ютар сына, відэакамеру, мабільныя тэлефоны, носьбіты інфармацыі — дыскі, дыскеты, флэш-карты і відэакасеты, кнігі і некалькі тысяч долараў. 20 мая Варонежцаў быў дапытаны ў якасці сведкі па крымінальнай справе[2]. Прадстаўнікі 33 грамадскіх арганізацый, у тым ліку вядомых навукоўцаў і эколагаў розных краін напісалі зварот у пракуратуру, міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыю прэзідэнта Беларусі з пратэстам супраць пераследу Юрыя Варонежцава і канфіскацыі асабістых рэчаў сям’і «сведкі па справе» і патрабаваннем аднавіць законнасць[3].

Перанёс анкалогію. Памёр 20 кастрычніка 2020 года ў Гомелі.

Творчасць правіць

  • «Электрические и магнитные поля в технологии полимерных композитов», Менск, «Наука и техника», 1990 г., 263 ст.
  • «Полевые избирательные технологии: теория и практика в применении к белорусской реальности», Тарту, «Мартида», 2004 г. 64 ст.
  • «Роль региональных структур гражданского общества в усилении проевропейских установок». Сборник "Беларусь и «большая Европа», стр.327-343, 2007 г., НИСЭПИ, Навасібірск, «Водолей», 439 стр.
  • Некомпенсированные риски белорусской АЭС. В сборнике: Материалы конференции «Научные и гуманитарные инициативы в поддержку ликвидаторов и жертв Чернобыльской катастрофы». Вільня, 2008 г.
  • Nicht nur Tschernobyl belastet die Umvelt. // «Wostok». Koln. 1994. Marz-April. s.56-61.
  • Letter from Belarus. NGOs report climate of fear, government repression. // Surviving Together. Washington, 1997. vol.15, issue 4. P.54.
  • Soros Foundation in Gomel. What are the prospects? // Public relations bulletin «Chernobyl Region». 1997. p. 7.
  • Роль «третьего сектора» в формировании гражданского общества. // В сборнике "Гражданское общество. Гомель. 1997. с. 10-14.
  • Проведение эффективных кампаний по защите своих интересов. Методы убеждений и пропаганды. // Лидерство в общественных объединениях. Гомель. 1998, с. 5-10.
  • Один день с сержантом Чарли. // «Навіны» .1998. № 111.
  • Окружающая среда и права человека. // Информационный экологический бюллетень «Зеленый путь» . Гомель. 1998. № 1, с.3-5, 1999, № 2, с 3-4.
  • Местные власти — взаимоотношения с гражданами и их организациями в демократических странах. // Сборник «Партнерство». Гомель. 1999, с 8-12.
  • АЭС — фабрика по производству радиоактивных отходов. // Народная воля. 08.05.09
  • Чем будут топить «атомную печку»? // Народная воля. 03.02.09
  • Нужна ли нам атомная станция? // Народная воля. 17.04.08
  • Нужен ли нам мирный атом? // Товарищ. 13.03. 08
  • Да вот кто ж ему даст… // Народная воля. 17.10.07
  • Проект Закона «Об экологической безопасности граждан». // «Набат».1992. № 27.

Зноскі