Юрый Абрамавіч Шандалаў

Юрый (Ідэль) Абрамавіч Шанда́лаў (15 сакавіка 1923, Гомель16 красавіка 1945, Грос-Нойендорф, Брандэнбург, Германія) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1946).

Юрый Абрамавіч Шандалаў
Дата нараджэння 15 сакавіка 1923(1923-03-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 красавіка 1945(1945-04-16) (22 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Званне старшы лейтэнант
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Гомелі. Скончыў 10 класаў школы. У Чырвонай Арміі з 1941 г. У дзеючай арміі з мая 1942 г. У 1944 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Удзельнік вызвалення Пскоўскай вобласці, Прыбалтыкі, Польшчы.

Камандзір роты 674-га стралковага палка 150-й Ідрыцкай ордэна Кутузава 2-й ступені стралковай дывізіі (78-ы стралковы корпус, 3-я ударная армія, 1-ы Беларускі фронт) старшы лейтэнант Шандалаў вызначыўся ў баі на левым беразе ракі Одэр у раёне населенага пункта Грос-Нойендорф. 16 красавіка 1944 г. штурмавая рота пад камандаваннем Шандалава адбіла некалькі контратак праціўніка і амаль цалкам загінула разам са сваім камандзірам ў гэтым баі.

Пахаваны Ю. А. Шандалаў ў горадзе Грос-Нойендорф.

Узнагароды правіць

Памяць правіць

  • Імем Ю. А. Шандалава названа адна з вуліц ў горадзе Гомель (Беларусь).
  • Мемарыяльная дошка на будынку сярэдняй школы № 2 горада Гомеля.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шандалаў Юрый Абрамавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 633. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.

Спасылкі правіць