Юрый Паўлавіч Бондар
Ю́рый Па́ўлавіч Бо́ндар (нар. 11 красавіка 1973, Мінск) — беларускі палітолаг і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат палітычных навук (2007), дацэнт (2009). Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2017—2020).
Юрый Паўлавіч Бондар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||
Папярэднік | Барыс Уладзіміравіч Святлоў | ||||||
Пераемнік | Анатоль Мечыслававіч Маркевіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Уладзіміравіч Святлоў | ||||||
Пераемнік | Аліна Анатолеўна Корбут | ||||||
Нараджэнне |
11 красавіка 1973 (51 год) ці 1973[1] |
||||||
Бацька | Павел Іванавіч Бондар | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат палітычных навук[d] | ||||||
Дзейнасць | паліталогія[2], палітычная культура[d][2] і political education[d][2] | ||||||
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2008 года — першы прарэктар БДУКМ. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара БДУКМ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.
З верасня 2017 — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. 28 верасня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны міністрам культуры Беларусі[4]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі.
Навуковая дзейнасць
правіцьЮрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў. Займаецца палітычнай навукай, параўнальным аналізам палітычных даследаванняў у Беларусі і Расіі, палітычнай культурай і адукацыяй.
Сям’я
правіцьСын Паўла Іванавіча Бондара (нар. 1943), доктара гістарычных навук[5].
Погляды
правіцьУ 2019 годзе ў інтэрв’ю перадачы «Ничего личного» на тэлеканале АНТ адмоўна выказаўся пра пашырэнне беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы: «Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х»[6].
Меркаванні
правіцьСа слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Юрый Бондар «не паказаў сябе дастаткова жорстка. У той ступені, якую патрабаваў час».
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 21 сакавіка 2022.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.intex-press.by/2020/11/19/novym-ministrom-kultury-naznachen-byvshij-pomoshhnik-prezidenta-inspektor-po-brestskoj-oblasti/
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 «Об Ю. П. Бондаре» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- ↑ Бондар, Юрый Паўлавіч (кандыдат палітычных навук ; нар. 1973) . Праверана 01.10.2017.
- ↑ Міністр культуры Бондар: Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы . nashaniva.by (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16-4-2019. Праверана 16-4-2019.
Спасылкі
правіцьЮрый Паўлавіч Бондар у Вікіцытатніку |