Павел Іванавіч Бондар

беларускі гісторык

Павел Іванавіч Бондар (нар. 26 лістапада 1943, с. Екацярынаўка, Мікалаеўская вобласць, УССР) — беларускі гісторык, палітолаг. Доктар гістарычных навук (1992), прафесар (1997).

Павел Іванавіч Бондар
Дата нараджэння 26 лістапада 1943(1943-11-26) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Дзеці Юрый Паўлавіч Бондар
Род дзейнасці гісторык, палітолаг
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1970 годзе БДУ і працаваў у ім. З 1991 у ЦК КПБ, Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі, Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камітэце Рэспублікі Беларусь, Беларускім інстытуце інфармацыі і прагнозу. З 1995 у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. З 2001 у Мінскім інстытуце кіравання.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе палітычную гісторыю 20 ст. і сучаснасці, праблемы ўзаемадзеяння маралі і палітыкі, выхаваўчага патэнцыялу літаратуры і мастацтва, культурна-асветных устаноў, працэсы трансфармацыі палітычнай сістэмы на шляху да дэмакратычнага грамадства і прававой дзяржавы. Аўтар навучальных дапаможнікаў для ВНУ, адзін з распрацоўшчыкаў дзяржаўнага адукацыйнага стандарту па паліталогіі (1999).

Творы правіць

  • Нравственное воспитание трудящихся: На опыте Компартии Белоруссии. Мн., 1986;
  • Мир после «холодной войны»: характер и тенденции геополитических изменений // Бел. думка. 1996. № 2;
  • Стать другими, не уходя от себя: «Новая» мифологизация сознания, или «противоядие» духовной деградации // Бел. думка. 1996. № 11 (разам з У. П. Цялічкам); Политология. Гродно, 1997;
  • Тесты по политологии. 2 изд. Мн., 2001;
  • Политология: Учеб.-метод, комплекс. Мн., 2003 (разам з Ю. П. Бондарам).

Літаратура правіць

  • Бондар Павел Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.