Юрый Васілевіч Ягупаў
Юрый Васілевіч Ягу́паў (5 сакавіка 1937, Менск) — беларускі архітэктар.
Юрый Васілевіч Ягупаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 сакавіка 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1962 годзе. З 1962 па 1968 г. працаваў у Карагандадзіпрашахце. З 1968 г. — кіраўнік групы архітэктараў у Белдзіпрагандлі, Мінскпраекце, Белдзяржпраекце, з 1980 года — старшы мастацтвазнавец у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце Мастацкага фонду СССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьРаспрацаваў генплан і праект двух мікрараёнаў у г. Актаса (1958), праект помніка казахскаму паэту С. Сейфуліну (1968), ПДП і жылы мікрараён на 16 тыс. жыхароў (1965, у аўтарскім калектыве).
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: рэстаран у Барысаве (1971), аб’екты добраўпарадкавання набярэжнай р. Свіслач у раёне вул. Пуліхава ў Мінску (1977), збудаванне Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1980).
Зноскі
Літаратура
правіць- Ягупов Юрий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)