Юрый Міхайлавіч Паляшчук

Юрый Міхайлавіч Паляшчук (1946—2006) — беларускі спецыяліст у галіне аховы раслін. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1995)[1].

Юрый Міхайлавіч Паляшчук
Дата нараджэння 1946
Месца нараджэння
Дата смерці 2006
Род дзейнасці фітапатолаг, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі
Навуковая сфера фітапаталогія і дрэваразбуральныя грыбы[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Лясная гаспадарка» ў 1970 годзе, аспірантуру ў 1978 годзе[1].

Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 1972 года на лесагаспадарчым факультэце, на кафедры лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва. Прафесар, у 1988—1993 гадах — загадчык навукова-даследчай лабараторыі экалогіі і абароны лесу[1].

Памёр у 2006 годзе[1].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: лясная фітапаталогія; біялогія дрэваразбуральных грыбоў; устойлівасць раслін да хвароб і шкоднікаў, метады і сродкі барацьбы з імі[1].

Бібліяграфія правіць

  • Корневая губка в сосновых и еловых насаждениях БССР и обоснование мероприятий по защите их от патогена : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Полещук Юрий Михайлович. — Киев, 1991.
  • Корневая губка в еловых насаждениях БССР и разработка интегрированных мер борьбы с ней : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук : 06.01.11 / Полещук Юрий Михайлович. — Ленинград, 1978.
  • Conifer root rot studies in the USSR for the years 1976—1978 / N. J. Fedorov, J. M. Poleschuk // European journal of forest pathology. — 1981. — Vol. 11, № 1/2. — P. 44—50.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Полещук Юрий Михайлович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 146. — Информация: дата рождения — ошибочная.
  • Паляшчук Юрый Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 30. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Паляшчук Юрый Міхайлавіч // Хто ёсць хто ў БДТУ / [Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт]. — Мінск, 2004. — С. 20.
  • Паляшчук Юрый Міхайлавіч // Памяць : Стаўбцоўскі раён. — Мінск, 2004. — С. 704.

Спасылкі правіць