Юрый Рыгоравіч Дзяменцьеў
Юрый Рыгоравіч Дзяменцьеў (нар. 30 красавіка 1940, Мінск) — беларускі архітэктар.
Юрый Рыгоравіч Дзяменцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1940 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 196] годзе. Працаваў архітэктарам, галоўным спецыялістам аддзела ў Белпрампраекце, з 1982 года — старшы рэферэнт у Савеце Міністраў БССР, з 1989 года — галоўны архітэктар Белдзіпрагандлю.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць правіць
Адзін з аўтараў прамысловых комплексаў НВА «Гранат», «Шабаны», электратэхнічнага завода (усе ў 1982), комплексу НДІ будаўніцтва і архітэктуры (1980) у Мінску, завода металаканструкцый у Маладзечне (1979).
Узнагароды правіць
Узнагароджаны дыпломамі ВДНГ СССР і БССР, бронзавым медалём ВДНГ СССР (1986) за ўдзел у распрацоўцы прапаноў па развіцці маналітнага домабудавання ў рэспубліцы.
Зноскі
Літаратура правіць
- Дементьев Юрий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)