Юрый Станіслававіч Тэртэль
Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 18 лістапада 1967, в. Прывалкі, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі ваенны, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2018).
Юрый Станіслававіч Тэртэль | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
18 лістапада 1967[1] (57 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 18 лістапада 1967 года ў в. Прывалкі Гродзенскага раёна ў каталіцкай сям’і Станіслава Янавіча, які працаваў кінамеханікам, і Анастазіі Казіміраўны, якая працавала загадчыцай клуба. Старэйшы брат — Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966). Вучыўся ў сярэдняй школе ў Прывалках, потым — у Друскеніках.
Пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах СССР стаў курсантам Бранскай спецыяльнай сярэдняй школы міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў СССР і да 2002 года праходзіў службу ў органах унутраных спраў[3].
У 1996 годзе завочна скончыў Акадэмію Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[3].
У 2002—2009 гадах праходзіў службу на розных пасадах у Асобнай службе актыўных мерапрыемстваў (АСАМ) Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь (вайсковая часць 1250)[3]. Са студзеня 2009 года[3] па 7 чэрвеня 2018 года[4] з’яўляўся камандзірам Асобнай службы актыўных мерапрыемстваў.
7 чэрвеня 2018 года прызначаны начальнікам Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[5].
Узнагароды
правіць- Ордэн «За службу Радзіме» III-й ступені,
- медаль «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы» (2010)[6],
- медаль «За бездакорную службу» III ступені,
- медаль «За бездакорную службу» II ступені.
Зноскі
- ↑ https://gosinspekciya.gov.by/
- ↑ https://gosinspekciya.gov.by/gosinspektsiya/rukovodstvo/
- ↑ а б в г Лукашенко потребовал навести железный порядок в Госинспекции охраны животного и растительного мира
- ↑ Лукашенко согласовал назначение нового начальника Госинспекции охраны животного и растительного мира
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 7 июня 2018 года № 230 «Об Ю. С. Тертеле»
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 ліпеня 2010 года № 394 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»