Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі

беларускі матэматык

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (нар. 1 снежня 1974, в. Алешавічы, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ефрасінні Полацкай2022 года).

Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі
Дата нараджэння 1 снежня 1974(1974-12-01) (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

правіць

У 1997 годзе скончыў матэматычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у 2002 годзе — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Геаметрыя і тапалогія», у 2008 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Геаметрыя ўласнай групы Пуанкарэ» ў савеце па абароне дысертацый пры Інстытуце матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працаваў з 2002 па 2022 год: з 2008 года па 2010 год — намеснік дэкана факультэта матэматыкі і інфарматыкі, з 2010 па 2015 год — начальніка вучэбна-метадычнага ўпраўлення ўніверсітэта, з 2015 па 2019 год — дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, з 2019 па 2021 год займаў пасаду прарэктара па навуковай рабоце, з 2021 па 2022 год — пасаду першага прарэктара ўніверсітэта.

1 жніўня 2022 года прызначаны на пасаду рэктара Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць і публікацыі

правіць

Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — геаметрыя аднародных прастор, спароджаных глабальнымі парамі; інварыянтныя дыферэнцыяльна-геаметрычныя структуры на аднародных прасторах. З’яўляецца аўтарам 22 навуковых прац. Курсы, якія выкладаў: «Уводзіны ў матэматыку» і «Геаметрыя і алгебра»[3].

З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых і навукова-метадычных работ, курсаў «Геаметрыя і алгебра», «Дыферэнцыяльная геаметрыя і тапалогія» і інш.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, ганаровай граматай і граматай ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы». У 2016 годзе ён быў занесены на Дошку Гонару Ленінскага раёна Гродна. У 2015 годзе аб’яўлена падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі[4].

Зноскі