Юр’еў дзень (вясенні)

традыцыйнае славянскае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі).
(Пасля перасылкі з Юр’я)

Юр'я (Юрай, Юр'е, Ягор'я) — традыцыйнае свята, якое адзначаецца 6 мая (23 красавіка па старым стылі).

Юр'еў дзень
Юр'еў дзень
Св. Юрый — заступнік жывёлы і нівы
Тып народна-хрысціянскі
інакш Юр'е, Ягор'я, Ягорый, Юрый весняный, Свята жывёлы, Святы Еры
Значэнне сапраўдны пачатак вясны
Адзначаецца славянамі
Дата 23 красавіка (6 мая)
Традыцыі выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі

Гэта адно з найбольш адметных святаў земляробчага календара, абстаўлена шэрагам урачыстых абрадавых дзеянняў. Свята адзначаецца ў гонар Св. Георгія Пераможцы — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы. Варыянты назваў свята, прысвечанага гэтаму боству — Ярылавіца, Ярылкі. Веснавы Юрай знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля.

Абрады

правіць

На Юр'е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр'ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр'я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр'я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер'ямі, прыкметамі апатрапеічнага і заклінальнага характару.

Прыказкі

правіць

На гэта свята існуе шмат прыказак, прыкмет.

  • Як дождж на Юр'я, то будзе хлеб у дурня.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць