Юлій Іванавіч Глінка
Юлій Іванавіч Глінка (14 лістапада 1926, Перм) — беларускі архітэктар.
Юлій Іванавіч Глінка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лістапада 1926 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1958 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні, з 1971 па 1984 год — галоўным архітэктарам БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы саўгасаў на цалінных землях КазССР (1955), Магілёва (1961, 1969, 1972), Гродна (1961, 1970), Баранавічаў, Ліды (1963), Брэста (1964), Мінска (1958), праект 1-й чаргі будаўніцтва (1959), ПДП цэнтра (1973), схема добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж р. Свіслач (1959), генплан Акадэмгарадка (1970) у Мінску, ПДП цэнтраў Гродна (1970, 1978), Магілёва (1976).
Узнагароды
правіць1-я прэмія за праект цэнтра Жытоміра (1978) і 2-я — за праект цэнтра Мінска (1968) на рэспубліканскіх конкурсах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Глинка Юлий Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)