Юрый Мікалаевіч Каралевіч

(Пасля перасылкі з Ю. Каралевіч)

Ю́ры Мікала́евіч Карале́віч (нар. 26 красавіка 1955, Мінск) — беларускі мастак і выкладчык.

Юрый Мікалаевіч Каралевіч
Дата нараджэння 26 красавіка 1955(1955-04-26) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр манументальна-дэкаратыўнае мастацтва[d] і станковы жывапіс[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1975 годзе. У 1981 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) па спецыяльнасці «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва». Ад 1983 да 1999 працаваў на Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце.

З 1999 года да 2001 года дэкан мастацкага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, потым дацэнт кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва[1].

У 1993 годзе стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Творчасць правіць

Працуе ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве і станковым жывапісе. Творы вызначаюцца геаметрызаванасцю кампазіцый, строгай лінеарнасцю формаў, яркай дэкаратыўнай колеравай гамай[2].

Сярод манументальных работ: вітражы для Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый (Гомельская вобласць, 1982—1983 год), вітражы ў Навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі (Мінск, 1984); будынку Глыбоцкага райвыканкама Віцебскай вобласці (вітражы, 1985). У 1990 годзе выканаў сграфіта для аблвыканкама ў Віцебску; мазаіку вітраж і сграфіта для Рэспубліканскай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву, афармленне станцыі метро «Першамайская» ў Мінску.

З 1990 года займаецца актыўнай творчай дзейнасцю. Аўтар станковых карцін «Раніца» (1985), «Полымя Т. Касцюшкі» (1996), «Зімовая казка» (1997) і інш. З пачатку 2000 гадоў стварыў шэраг партрэтаў гістарычных асоб Беларусі — Рагвалода, Міндоўга, Гедзіміна, Альгерда, Тадэвуша Касцюшкі і іншых[3].

У 2001—2002 напісаў партрэты кампазітараў у Канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У 2003 годзе выканаў партрэты рэктараў у Зале пасяджэнняў БДЭУ. У 2008 годзе аформіў фасад Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Д. Сахарава роспісам «Зялёная планета».

Удзельнічаў у рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках. Праводзіў персанальныя выстаўкі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі.

Зноскі

  1. Каралевіч Юрый Мікалаевіч(недаступная спасылка). Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў (1 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  2. Каралевіч Юрый Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. С. 49
  3. Юля Кашпорава. Гедзімін і Касцюшка вачыма мастака Юрый Каралевіча(недаступная спасылка). Твой Стыль (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2015. Праверана 30 сакавіка 2020.