Юльян Мархлеўскі
Юльян Балтазар Мархле́ўскі (польск.: Julian Marchlewski 17 мая 1866, г. Улацлавак, Польшча — 22 сакавіка 1925) — дзеяч польскага і міжнароднага сацыялістычнага руху, эканаміст, публіцыст.
Юльян Мархлеўскі | |
---|---|
польск.: Julian Baltazar Marchlewski | |
![]() | |
Род дзейнасці | палітык, рэдактар |
Дата нараджэння | 17 мая 1866[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 22 сакавіка 1925[1][2][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Роза Люксембург |
Дзеці | Zofia Marchlewska[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Цюрыхскі ўніверсітэт (1895). Адзін з заснавальнікаў Саюза польскіх рабочых (1889), Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага (1893; з 1900 — Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы). У 1893—1904 і з 1908 у эміграцыі. У 1-ю сусветную вайну адзін з заснавальнікаў (1916) «саюза Спартака» ў Германіі. 3 1918 у Савецкай Расіі, член ВЦВК. Удзельнічаў у стварэнні Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1920 узначальваў Часовы польскі рэвалюцыйны камітэт у Беластоку. Адзін з заснавальнікаў (1922) і рэктар Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцей Захаду, першы старшыня ЦК Міжнароднай арганізацыі дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (1923). Аўтар прац па гісторыі, эканоміцы, аграрным пытанні: «Фізіякратызм у даўняй Польшчы» (1897), «Польскія буржуазныя праграмы па аграрным пытанні» (1908), «Антысемітызм і рабочыя» (1913) і інш.
Выбраная бібліяграфіяПравіць
- Pisma wybrane. Т. 1—2. Warszawa, 1952—56.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Julian Marchlewski // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 WeChangEd
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
ЛітаратураПравіць
- Мазоўка Н. Мархлеўскі // ЭГБ ў 6 т. Т. 6. Кн. ІІ. Мн., 2003.