Ганна Андрэеўна Язубчык

(Пасля перасылкі з Язубчык)

Ганна Андрэеўна Язубчык[1] (1 снежня 1904(1904-12-01), Лядцо, Мінская губерня2 снежня 1975(1975-12-02)) — беларуская вучоная ў галіне сельскай мікрабіялогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1962).

Ганна Андрэеўна Язубчык
Дата нараджэння 1 снежня 1904(1904-12-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 снежня 1975(1975-12-02) (71 год)
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мікрабіялогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1962)
Альма-матар
Партыя

Біяграфія

правіць

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў 1930 годзе. З 1935 года ў Інстытуце біялагічных навук АН БССР (у 1939—1941 гадах дырэктар).

Удзельніца партызанскага руху ў Беларусі ў часе Другой сусветнай вайны.

У 1944—1945 гадах на пасадзе дырэктара Навукова-даследчага аграглебавага інстытута Акадэміі навук БССР[2]. З 1945 года загадчыца лабараторыі мікрабіялогіі Інстытута сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (з 1956 г. — Беларускі НДІ земляробства). У 1969—1974 гадах у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі.

Навуковыя працы

правіць

Аўтар шматлікіх прац па глебавай мікрабіялогіі.

  • Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;
  • Полезные микрооорганизмы в сельском хозяйстве, Мн., 1972 (разам з В. М. Чаканавай)

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. История Института почвоведения и агрохимии (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць