Якуб Гуснік

Якуб Гуснік (чэшск.: Jakub Husnik; 29 сакавіка 1837, Вейпрніцы, Аўстрыйская імперыя (цяпер раён Пльзень-поўнач, Пльзенскага краю Чэшскай Рэспублікі) — 26 сакавіка 1916, Прага) — чэшскі мастак, педагог, навуковец і вынаходнік у галіне фотамеханічных спосабаў рэпрадукавання.

Якуб Гуснік
чэшск.: Jakub Husník
Партрэт
Род дзейнасці мастак, фатограф, настаўнік
Дата нараджэння 29 сакавіка 1837(1837-03-29)[1][2][3]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дата смерці 26 лютага 1916(1916-02-26)[2][4][3] (78 гадоў)
Месца смерці
Commons-logo.svg Якуб Гуснік на Вікісховішчы

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Працаваў у галіне геліяграфіі, фоталітаграфіі, фотацынкаграфіі. Прапанаваў рэпрадукцыйную эмульсію з фторыстым серабром, клішэ на слаях з жэлаціны і хлорнага жалеза (для высокага друку). Вынайшаў (1865—68) адзін з мастацкіх спосабаў рэпрадукавання — фотатыпію.

Сумесна з прафесарам Шварцам, прапанаваў «мокры спосаб» апрацоўкі фатаграфій. У 1893 ўдасканаліў трохкаляровае прайграванне для друку і атрымаў на яго першы патэнт. У 1908—1920 гадах яго сын Яраслаў Гуснік праводзіў эксперыменты з аўтахромам.

Аўтар манаграфій «Агульная галіна фотатыпіі» (1877, 3-е выд. 1885), «Геліяграфія» (1888) і інш.

Мастацкая творчасцьПравіць

Жывапісец-партрэтыст, аўтар шэрагу жанравых палотнаў. Стварыў некалькі жывапісных работ для царквы ў Угрыневец паблізу Прагі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць