Якуб Кубіцкі
Якуб Кубіцкі (польск.: Jakub Kubicki, Варшава 1758 — 13 чэрвеня 1833 Варшава) — польскі архітэктар эпохі класіцызму. Працаваў на мяжы 18-19 стст.
Якуб Кубіцкі | |
---|---|
Jakub Kubicki | |
Дата нараджэння | 1758[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1833[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Рэч Паспалітая |
Дзеці | Гэлена з Кубіцкіх[d] |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Варшава, Люблін |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Узнагароды | Ордэн Святога Станіслава |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Жыццяпіс
правіцьНарадзіўся ў Варшаве. Дакладнай даты нараджэння не ўстаноўлена (вядомы толькі год). Скончыў езуіцкі каледж.
Лічыцца вучнем польскага архітэктара Даменіка Мерліні. Кароткі перыяд працаваў з архітэктарам Шымана Багумілам Цугам (1733—1807).
У 1783 г. як пасланец польскага караля Станіслава Аўгуста адбыў на вучобу ў Італію разам са сваім братам. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1786 г., дзе працаваў як архітэктар. У знак прызнання ў 1791 г. атрымаў дваранскае званне. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай заняў пост галоўнага выканаўчага афіцэра па будаўніцтве.
Быў жанаты ў 1783 г. У шлюбе меў траіх дзяцей. Памёр у радавым маёнтку пад Варшавай.
Галерэя твораў
правіць-
Бельведэрскі палац у Варшаве, галоўны фасад
-
Рэканструкцыя замка ў Радзеёвіцах
Зноскі
- ↑ Jakub Kubicki
- ↑ а б Rottermund A. Jakub Kubicki // Kubicki, Jakub // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T048158
- ↑ Кубицкий Якуб // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
правіць- Wąsowski A. Kubicki w Wilkowie, Spotkania z Zabytkami, 11/2002
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якуб Кубіцкі