Ялоўскі заказнік
Ялоўскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. на вярховых балотах Ялоўскае і Коча. Заснаваны ў 1979 годзе для захавання ў прыродным стане месцаў росту журавін. Плошча заказніка складае 963 га.
Ялоўскі | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць |
Плошча | 963 га |
Дата заснавання | 1979 |
На ўсходзе заказніка Пакнамерскія Вялікае (плошча 12 га) і Малое (плошча 7,7 га) азёры. Глебы тарфяніста-глеевыя, тарфяна-глеевыя і тарфяна-балотныя, на мінеральных астравах — дзярнова-падзолістыя супясчана-пясчаныя.
У раслінным покрыве — хваёва-кусцікава-сфагнавыя фітацэнозы з перавагай журавін. Лясы (хвойнікі і бярэзнікі) на балотных і забалочаных землях займаюць каля 50 % тэрыторыі заказніка.
Літаратура
правіць- Ялоўскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).