Я́наш Дам’я́ніч (венг.: János Damjanich), Ёван Дам’я́ніч (сербск.: Jovan Damjanić / Јован Дамјанић; 8 снежня 1804, Лагердорф — 6 кастрычніка 1849, Арад) — венгерскі ваенны сербскага паходжання, удзельнік рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. У Венгрыі лічыцца нацыянальным героем, у Сербіі — здраднікам.

Янаш Дам’яніч
Дата нараджэння 8 снежня 1804(1804-12-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1849(1849-10-06)[1][2] (44 гады)
Месца смерці
Жонка Emília Csernovics[d]
Грамадзянства
Званне генерал
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ёван Дам’яніч нарадзіўся ў Лагердорфе (сербск.: Straža, венг.: Strázsa) у Банаце, Каралеўства Венгрыя (цяпер у Сербіі) або ў Стазе (харв.) ў Баніі (цяпер у Харватыі)[4]. Паступіў на вайсковую службу афіцэрам 61-га палка, і з выбухам Венгерскай рэвалюцыі 1848 года быў павышаны да звання маёра 3-га батальёна Гонведа ў Сегедзе. З'яўляючыся праваслаўным сербам, ён, тым не менш, ад пачатку стаў адданым прыхільнікам венгерскіх лібералаў.

За праяўленыя здольнасці і мужнасць у бітвах пад Алісбрунам (сербск.: Alibunar, венг.: Alibunár) і Лагердорфам у 1848 ён неўзабаве быў павышаны да палкоўніка. На пачатку 1849 Дам’яніч быў прызначаны камандзірам 3-га армейскага корпуса ў сярэдняга цячэння Цісы і неўзабаве заваяваў рэпутацыю найадважнейшага чалавека ва ўсім венгерскім войску.

У сакавіку 1849 ён знішчыў аўстрыйскую брыгаду пад Сольнакам, што стала яго найбольшым подзвігам. Ён быў абраны паслом ад Сольнака на венгерскі сойм, аднак адмовіўся ад гэтай пашаны. Войскі Дам’яніча адыгралі галоўную ролю ў генеральным наступе на венгерскую сталіцу Буду пад камандаваннем Артура Гёргея.

Па сутычках пад Хортам і Хатванам, а таксама крывавай бойцы пад Ішасегам Дам’яніч стаў нацыянальным героем. На парадзе ў Гёдзёлё Лаяш Кошут выразіў пачуцці ўсяе нацыі, зняўшы шляпу падчас маршу батальёнаў Дам’яніча.

Янаш Дам’яніч, які безагаворачна падзяляў погляды Лаяша Кошута, быў прызначаны даводцам аднае з трох дывізій, якія пад кіраўніцтвам Гёргея ў красавіку 1849 года ўвайшлі ў Вац. яго слава сягнула вяршыні пасля перамогі ў бітве пад Надзьсалё 19 красавіка, якая дазволіла аказаць дапамогу абаронцам Комарама.

У гэты час Дам’яніч зламаў нагу і не браў удзелу ў найбольш крытычны перыяд вайны, калі венгры былі вымушаны адступіць са сталіцы другім разам. Пасля вылячэння Янаш заняў пасаду каменданта крэпасці Арад.

Пасля паражэння венграў пад Вілагашам (цяпер Шырыя ў Румыніі) Дам’яніч абвясціў, што здасць крэпасць толькі казакам, але калі прыйдуць аўстрыйцы, ён будзе абараняцца да апошняе кроплі крыві. Такім чынам, ён здаўся расійскаму генералу Дзмітрыю Бутурліну, які перадаў яго аўстрыякам. 6 кастрычніка 1849 года ён быў павешаны яшчэ з 12 венгерскімі генераламі. яго чарга была апошняя, і перад смерцю ён выклікнуў: «Я верыў, што буду апошні, бо ў бітве я заўжды быў першы. Бедная мая Эмілія! Жыве Венгрыя!»

Крытыка

правіць

Венгры лічаць Дам’яніча нацыянальным героем, які ўзначаліў рэвалюцыйную барацьбу супраць Габсбургаў разам з Кошутам і Гёргеем. У яго гонар названыя вуліцы ў розных гарадах.

Сербы ўважаюць яго за здрадніка, які, хоць і быў сербам па нацыянальнасці, змагаўся супраць іх (то бок супраць ваяводскіх сербаў, якія падтрымалі Габсбургаў за іхняе абяцанне асаблівага статусу Сербскай Ваяводзіны).

Сербы далі Дам’янічу мянушку «ljuta guja, srpski izdajica» («лютая змяя, сербскі здраднік»). Яму прыпісваюць таксама наступнае выказванне: «Я буду забіваць сербаў датуль, пакуль не заб’ю апошняга, а тады заб’ю і сябе, каб ніводнага з іх не засталося на Зямлі»[5].

Зноскі

  1. а б Damjanich János // http://mek.oszk.hu/00300/00355/html/ABC03014/03049.htm Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jovan Damjanić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
  3. Дамьянич Янош // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  4. Milan Tutorov. Banatska Rapsodija: istorika Zrenjanina i Banata. — Novi Sad: Aurora, 2001. — С. 494. — ISBN 9788675380054.
  5. Milan Tutorov. Banatska Rapsodija: istorika Zrenjanina i Banata. — Novi Sad: Aurora, 2001. — С. 495. — ISBN 9788675380054.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць