Янка (возера)
Я́нка — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Янка на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».
Янка | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,5[1] м |
Даўжыня | 1,5 км |
Шырыня | 0,18 км |
Плошча | 0,24 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,25 км |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 29,2 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,24 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. Плошча вадазбору 29,2 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 2—3 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Возера праточнае. Працякае рака Янка і злучае з возерам Багданаўскае.
Каля возера вёска Мілашкі.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-19. (руск.)
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 271. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 17. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)