Януш Францішак Ксаверы Радзівіл
Януш Францішак Ксаверы Радзівіл (3 верасня 1880, Берлін — 4 кастрычніка 1967, Варшава) — палітычны дзеяч.
Януш Францішак Ксаверы Радзівіл | |
---|---|
Нараджэнне |
3 верасня 1880[1][2] |
Смерць |
4 кастрычніка 1967[1][2] (87 гадоў) |
Род | Радзівілы |
Бацька | Фердынанд Радзівіл[d][3] |
Маці | Пелагея з Сапегаў[d][4] |
Жонка | Ганна з Любамірскіх[d][5][3] |
Дзеці | Станіслаў Альбрэхт Радзівіл[d][3], Эдмунд Фердынанд Радзівіл[d][4][3], Крысціна з Радзівілаў[d][4][3] і Людвік Радзівіл[d][4] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітыка[6] і права[6] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьАтрымаў адукацыю ў Германіі. Стаўшы алыцкім ардынатам, правёў у сваёй гаспадарцы зямельную рэформу. У 1919 стаў адным з лідараў «віленскіх кансерватараў». У 1920 абараняў Варшаву ад Чырвонай арміі. У міжваеннай Польшчы неаднаразова абіраўся ў сейм і сенат. Выступаў супраць пераследу нац. меншасцей, змагаўся за вызваленне палітычнае вязняў з лагера ў Картуз-Бярозе, выступаў за свабоду друку. Стаў адным з лідараў створанай 4 ліпеня 1926 у Вільні «віленскімі кансерватарамі» сваёй грамадскай арганізацыі «Кансерватыўная арганізацыя дзяржаўнай працы» (Organizacja Zachowawcza Pracy Państwowej). Лічыўся чалавекам кампрамісу і памяркоўнасці. Пасля смерці Юзафа Пілсудскага «віленскія кансерватары» перайшлі ў апазіцыю да польскага ўрада. Радзівіл быў арыштаваны НКВД у сваім Алыцкім замку ў верасні 1939, вывезены ў Маскву, змешчаны ў турме на Лубянцы. Прывозіўся на допыты да Л. Берыі, які схіляў Радзівіла да супрацоўніцтва. Паводле хадайніцтва італьянскай каралеўскай фаміліі вызвалены з турмы. Зноў арыштаваны 4.3.1944, перавезены ў Краснагорск. Пазней пераведзены ў канцлагер пад Масквой, дзе ўмовы ўтрымання былі больш жорсткімі. Жонка Радзівіла Ганна з Любамірскіх загінула ў зняволенні. Як сведчаць новыя архіўныя крыніцы, пасля смерці Сталіна Л.Берыя планаваў «прадаць» ГДР заходнім дзяржавам за 10 млрд. долараў. Пасрэднікамі меліся быць Радзівіл і Вольга Чэхава, нямецкая актрыса рускага паходжання. Арышт Л. Берыі пакінуў гэты праект нерэалізаваным. Радзівіл быў вызвалены і змог выехаць у Польшчу.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Prince Janusz Radziwill // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Janusz Franciszek Radziwiłł // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г д Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ а б в г Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
правіць- Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.
- Польский князь должен был помочь Берии отдать ГДР Западу // Известия. 1993. 31 окт.; Шышыгіна-Патоцкая К. Я. Нясвіж і Радзівілы. 2-е выд. Мн., 2002.