Ян Тадэвуш Біспінг

(1741—1822) маршалак земскі старадубскі

Ян Тадэвуш Кароль Біспінг (Бішпінг, Бішпінк, польск.: Jan Tadeusz Bisping; каля 1741 — 28 верасня 1822, Струбніца) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Ян Тадэвуш Біспінг
Біспінг[d]
Біспінг[d]
гараднічы старадубскі[d]
10 красавіка 1765 — 21 красавіка 1767
Папярэднік Антоні Лапа[d]
Пераемнік Рафал Слізень[d]
падстолі старадубскі[d]
21 красавіка 1767 — 27 лютага 1773
Папярэднік Элігіуш Асецкі[d]
Пераемнік Юзаф Біспінг[d]
11-ы пісар земскі старадубскі[d]
27 лютага 1773 — 26 лютага 1781
Папярэднік Тадэвуш Слізень[d]
Пераемнік Антоні Ігнацы Храпавіцкі
харунжы старадубскі[d]
26 лютага 1781 — 12 сакавіка 1786
Папярэднік Ігнацы Пшаздзецкі[d]
Пераемнік Міхал Радзішэўскі[d]
11-ы маршалак земскі старадубскі[d]
12 сакавіка 1786 — 12 студзеня 1793
Папярэднік Баляслаў Біспінг
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
1-ы кашталян старадубскі[d]
12 студзеня 1793 — 1795
Нараджэнне каля 1741
Смерць 28 верасня 1822(1822-09-28)[1][2]
Месца пахавання
Род Біспінгі[d]
Бацька Баляслаў Біспінг
Маці Ружа з Адамовічаў[d]
Жонка Ганна з Мікульскіх[d][3]
Дзеці Адам Біспінг[d], Тэкля з Біспінгаў[d], Пётр Біспінг[d] і Разалія з Біспінгаў[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Біяграфія правіць

Паходзіў з нямецкага рода Біспінгаў уласнага герба (прыдомак фон Гален), прадстаўнікі якога ў канцы XVI — пачатку XVII ст. перасяліліся ў Вялікае Княства Літоўскае. Сын Баляслава, маршалка старадубскага. Падпісаў акт аб элекцыі Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасля займаў урады старадубскага гараднічага (1765—1767), падстолія (1767—1773), земскага пісара (1773—1781), харужага (1781—1786), маршалка (1786—1793). Пасол на сойм 1782 года, дзе быў выбраны для рэвізіі Кароннай скарбовай камісіі. У 1776 годзе ўзнагароджаны ордэнам св. Станіслава. Дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага 1784 (маршалак Трыбунала духоўнага), 1789 гадоў. На моцы соймавай пастановы ў 1793 годзе стаў, як і ўсе павятовыя маршалкі, кашталянам (старадубскім)[4].

Ян Біспінг бы найбагацейшым са шляхты ў Ваўкавыскім павеце. Яму належалі: Азярніца, Конна, Вішнёўка, Янаўшчызна, Сядзельнікі, Манцякі, Струбніца і Галоўчыцы. Гэта дазваляла весці жыццё магната і бавіць час у каштоўных паляваннях. Маёнткі пускаліся ў заставу, а калі не хапала грошай, каб іх выкупіць, яны паступова выпадалі з рук Біспінга. Існавала нават выслоўе «Прайграў ты Азярніцу, Пратрубіш і Струбніцу», або «Bispinga psy zjadły»[5].

 
Магіла Яна Біспінга перад касцёлам у Струбніцы

Памёр 28 верасня 1822 года ў Струбніцы, пахаваны там жа каля жонкі. Яго надмагільны помнік захаваўся перад Струбніцкім касцёлам. Надпіс, выбіты на камяні, ужо слаба чытэльны, канчаецца словамі: «Nagrobek wystawiony Rodzicom przezwdzięczne dzieci, którzy przechodniów proszą o troje pozdrowienia Anielskie»[5].

Сям’я правіць

У шлюбе з Ганнай з Мікульскіх меў сыноў Адама, палкоўніка войскаў польскіх, і Міхала, маршалка ваўкавыскага[6].

На два гады перажыў сваю жонку, справіўшы ёй пышнае пахаванне ў Струбніцы. Так яго апісваў тагачасны «Кур’ер Літоўскі»[5]:

  У час кандукту, якому асіставалаў фамілія і сто капланаў з запаленымі свечкамі, прамаўляў цэлеброваў кс. Стургалеўскі і Стэфан Мікульскі, капітан польскіх войска, суддзя гранічны слонімскі, родны сыновец Я[сна]В[яльможнай] маршалковай.  

Ян Біспінг на 36 гадоў перажыў свайго малодшага брата, які валодаў Вярэйкамі, і прыняў апеку над яго дзецьмі — Аляксандрай і Юзэфай[5], якія, застаўшыся бяздзетнымі ўдовамі, потым створаць Масальскую ардынацыю.

Зноскі

Літаратура правіць