Ян Вермер
Ян Верме́ер (Верме́р) Дэ́лфцкі (нідэрл.: Jan Vermeer van Delft, МФА: [ˈjɑn vərˈmeːr]; 31 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 15 снежня 1675) — галандскі мастак, майстар бытавога жывапісу і жанравага партрэта. Нароўні з Рэмбрандтам і Франсам Халсам адзін з найвялікшых жывапісцаў залатога веку галандскага мастацтва.
Ян Вермеер | |
---|---|
нідэрл.: Johannes Vermeer фр.: Johannes Vermeer | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jan Vermeer |
Дата нараджэння | кастрычнік 1632[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1675[1][5][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Reijnier Janszoon Vermeer[d][8] |
Маці | Digna Baltus[d][8] |
Жонка | Catharina Bolenes[d] |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва |
Жанр | жанравы жывапіс[9] і партрэт[9] |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d][9] і жывапіс барока[d][9] |
Заступнікі | Pieter van Ruijven[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і заможнага камерсанта. Верагодна, жывапісу вучыўся ў вядомага мастака К. Фабрыцыуса. У 1653 г. малады мастак быў прыняты ў гільдыю св. Лукі, у 1662—71 г. займаў пасаду старшыні цэха. Двойчы станавіўся прэзідэнтам гільдыі. Быў жанаты на Катарыне Болнес з якой меў пятнаццаць дзяцей. Жывапіс не прыносіў Вермеру прыбытку, дастатковага для ўтрымання вялікай сям’і; ён быў змушаны працягваць гандлёвую справу бацькі. Аднак вайна з Францыяй і крызіс 1672 г. разарылі яго. Не выключана, што гэта паскорыла смерць Вермера, які памёр ад сардэчнага прыступу.
Творчасць
правіцьЯ. Вермер — найбуйнейшы майстар галандскага жанравага і пейзажнага жывапісу. Пераважная большасць карцін Вермера, якія дайшлі да нас, уяўляюць сабою жанравыя замалёўкі. Сюжэты іх тыповыя: невялікая частка пакоя, жанчыны, пагружаныя ў тыя ці іншыя заняткі. Ярка індывідуальнае мастацтва Вермера не было ацэнена сучаснікамі і надоўга забылася. Цікавасць да яго з’явілася толькі ў 19 ст.
Раннія творы Вермера («Хрыстос у Марфы і Марыі», 1655, Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург) яшчэ належаць тагачаснаму еўрапейскаму рэпертуару і нехарактэрныя для творчасці мастака ў цэлым. З 2-й пал. 1650-х г. Вермер піша невялікія карціны з адной ці некалькімі фігурамі ў залітым серабрыстым святлом гарадскім інтэр’еры («Служанка са збаном малака», «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца», «Перапынены ўрок музыкі»), надаючы ўвагу не сктолькі дзеянню, колькі стану герояў і агульнаму настрою сцэны. У кан. 1650-х г. Вермер стварае два пейзажы («Від Дэлфта» і «Вулачка»), якія зацвердзілі за ім славу неперасягненага майстра пейзажнага жанру.
У 1660-я г. творчасць Вермера робіцца больш сузіральнай і вытанчанай, а жывапіс — халаднейшым («Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», «Жанчына з гарлачом вады»). Мастак часта малюе ўтульныя, багата абстаўленыя пакоі, дзе ўпрыгожаныя жанчыны чытаюць і пішуць лісты («Дзяўчына ў блакітным, якая чытае ліст», «Дама, якая піша ліст»), музыкуюць («Лютністка», «Канцэрт», «Гітарыстка»), разглядаюць каштоўнасці («Дама, якая прымярае каралі»), вядуць галантныя размовы з кавалерамі («Келіх віна»). На сваіх карцінах Вермер малюе таксама людзей працы, навукі і мастацтваў («Каруначніца», «Майстэрня мастака»).
Я. Вермер не напісаў ніводнага нацюрморта як скончанай карціны, але прылічаны да лепшых майстраў гэтага жанру. Ствараючы свае творы, мастак арганічна ўплятаў у іх нацюрморты: талерка з садавіной, гарлач і скамечаная сурвэтка («Дзяўчына, якая спіць»); яблыкі і персікі, якія скаціліся з нахільнай талеркі («Дзяўчына з лістом»).
Галерэя
правіць-
Дзяўчына, якая спіць. 1656-1657. Метраполітан. Нью-Ёрк.
-
Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца. 1657-1659. Калекцыя Фрыка. Нью-Ёрк.
-
Келіх віна. 1660-1661. Карцінная галерэя. Берлін.
Вобраз у мастацтве
правіцьЗноскі
- ↑ а б Jan Vermeer — 2009.
- ↑ Johannes or Jan Vermeer // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/culture/art/3648562/Drawn-into-the-darkest-corners.html
- ↑ Wheelock A. K. Johannes Vermeer // Encyclopædia Britannica
- ↑ Jan Vermeer // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ http://muse.jhu.edu/journals/utq/summary/v079/79.1.purtle.html
- ↑ Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б в г https://www.nga.gov/research/in-depth/themes-ideas-dutch-genre-painting.html
Літаратура
правіць- Кашкурэвіч А. Вермер Дэлфцкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн, 1997. ISBN 985-11-0090-0
- Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9
- Лазарев В. Н. Ян Вермеер Дельфтский. — М., 1933;
- Популярная художественная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
- Ротенберг Е. Ян Вермеер Дельфтский [Альбом репродукций]. — 2-е изд.— М., 1983.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Вермеер
- Сайт пра жыццё і творчасць Вермеера
- Han van Meegeren
- Біяграфія і карціны Вермеера
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Jan Vermeer(ням.) |