Ян Нарушэвіч (сын Мікалая Яна)

Ян Нарушэвіч (? — каля 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі лоўчы літоўскі1589).

Ян Нарушэвіч
польск.: Jan Naruszewicz
Герб «Вадвіч»
Герб «Вадвіч»
Вялікі лоўчы літоўскі
1589 — каля 1613
Папярэднік Мікалай Нарушэвіч
Пераемнік Крыштаф Нарушэвіч
Нараджэнне 1558
Смерць 1613
Род Нарушэвічы
Бацька Мікалай Ян Нарушэвіч
Маці Барбара з Кунцэвічаў[d]
Жонка Марына з Саламярэцкіх[d][1]
Дзеці Аляксандр, Юрый, Уладзіслаў, Жыгімонт
Веравызнанне кальвінізм[1]

Біяграфія Правіць

Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582, аблогі Пскова. У 1582 быў абраны першым маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. Пасол на соймы 1601, 1607, 1611. Вызнаваў кальвінізм.

Сям’я Правіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Мікалая і Крыштафа.

Ажаніўся з князёўнай Марынай Саламярэцкай, дачкой мсціслаўскага кашталяна Івана Саламярэцкага. Пакінуў з ёй сыноў Аляксандра, Юрыя, Уладзіслава і Жыгімонта.

Літаратура Правіць

  1. а б Сліж Н. Сямейныя адносіны і шлюбныя стратэгіі Саламярэцкіх у 16 – першай палове 17 ст. // Гістарычны альманах — 2005. — вып. 11. — С. 100.