Мікалай Нарушэвіч (кашталян жамойцкі)
кашталян жамойцкі
Мікалай Нарушэвіч (каля 1560 — лістапад 1603) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі лоўчы літоўскі (1582—1589), кашталян жамойцкі (1588—1603).
Мікалай Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Mikołaj Naruszewicz | |||||||
Герб «Вадвіч» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Тальваш | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Галоўчынскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Ян Нарушэвіч | ||||||
Нараджэнне | каля 1560 | ||||||
Смерць | лістапад 1603[1][2] | ||||||
Род | Нарушэвічы | ||||||
Бацька | Мікалай Ян Нарушэвіч | ||||||
Маці | Барбара з Кунцэвічаў[d] | ||||||
Жонка | Малгажата са Збаражскіх[d] і Кацярына з Радзівілаў[d][3] | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм |
Біяграфія правіць
Удзельнік Інфлянцкай вайны 1558—1582. Шчыры кальвініст, якому прысвечана некалькі рэлігійных твораў.
Валодаў Хомскам, Жаберам, Палачанамі ў Ашмянскім павеце, паловай мястэчка Косава і інш.
Сям’я правіць
Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Мікалая Яна Нарушэвіча і яго жонкі Барбары Кунцэвіч. Меў братоў Яна і Крыштафа.
Быў двойчы жанаты: з князёўнай Малгажатай Збаражскай і Кацярынай Радзівіл, дачкой новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.
Зноскі
- ↑ Mikołaj Naruszewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 143.
- ↑ Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
Літаратура правіць
- Пазднякоў В. Нарушэвічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 349. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.