Ян Шчыт

каталіцкі біскуп

Ян Фелікс Шчыт-Неміровіч (21 лютага 1789, Таболкі, Беларускае генерал-губернатарства — 7 чэрвеня 1866, Таболкі, Віцебская губерня) — каталіцкі дзеяч. Займаў пасаду апостальскага адміністратара Магілёўскай мітраполіі, у 1829—1833 гадах пасля смерці архібіскупа Каспара Цецішоўскага.

Ян Шчыт
польск.: Jan Feliks Szczytt
Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар
Нараджэнне 21 сакавіка 1780(1780-03-21)
Смерць 7 чэрвеня 1866(1866-06-07) (86 гадоў)
Дынастыя Шчыты-Неміровічы
Бацька Фелікс Шчыт-Неміровіч[d]
Маці Соф’я з Корсакаў[d]

Біяграфія правіць

Паходзіў з літоўскай дваранскай сям’і Шчытоў-Неміровічаў герба «Ястрабец».

Навучаўся ў Папскай акадэміі ў Рыме, 23 верасня 1820 года быў пасвечаны ў святары, у 1822 годзе атрымаў ступень доктара тэалогіі.

У 1829 годзе пасля смерці біскупа Іосіфа Грабоўскага ён стаў апостальскім адміністратарам мітраполіі пры састарэлым біскупу Каспару Цецішоўскім, які жыў у сваім маёнтку ў Луцку і быў галовай мітраполіі толькі фармальна.

Бараніў правы каталікоў Расійскай імперыі, у тым ліку грэка-каталікоў, што выклікала незадаволенасць урада.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць