Ясменцы

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ясменцы — былая вёска ў Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Вёска
Ясменцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203866091
Ясменцы на карце Беларусі ±
Ясменцы (Беларусь)
Ясменцы
Ясменцы (Гомельская вобласць)
Ясменцы

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (35 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе вёска была выключана са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 10 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 130 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. У сувязі з высокім узроўнем радыяцыйнага забруджвання ўсе пабудовы знесены і пахаваны пад пластом зямлі.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. З 1811 года валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласці.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Краіна саветаў», працавалі вятрак (з 1915 года) і гамарня. Паводле перапісу 1959 года. Уваходзіла ў склад калгасу імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[2], пасля — у складзе Спярыжскага сельсавета.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 11 двароў.
  • 1897 год — 30 двароў, 195 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 45 двароў, 227 жыхароў.
  • 1959 год — 173 жыхара (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (35 сем'яў) пераселены.

Вядомыя выхадцы правіць

Зноскі

  1. РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0