Ясіён, Іасіён (грэч. Ιασίων) — сын Зеўса (або Корыфа) і плеяды Электры, унук Атланта, брат Дардана, каханы Дэметры.

Ясіён
грэч. Ιασίων
Пол мужчынскі пол
Бацька Зеўс[1][2]
Маці Электра[1][2]
Дзеці Плутас, Corybas[d] і Philomelus[d]

Паводле адной з міфічных версій, Ясійн сышоўся з Дэметрай на тройчы ўзараным полі, ад гэтай сувязі нарадзіўся Плутас. Зеўс пасвяціў Ясіёна ў містэрыі Дэметры, якія ён распаўсюдзіў у многіх краінах. Іншая версія распавядае, што за гвалт над Дэметрай Зеўс забіў Ясіёна маланкай. Дэметру ахапіў такі сум, што багі дазволілі Ясіёну часова пакідаць Аід і вяртацца да Дэметры. Радасць і гора Дэметры сімвалізавалі змену пор года.

Зноскі

СпасылкіПравіць