Яфім Барысавіч Генкін

Яфі́м Бары́савіч Ге́нкін (сапраўднае прозвішча — Разента́ль) (1896, Ляды, Магілеўскай губерні9 лютага 1938[1], Масква) — беларускі і савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч. Адзін з лідараў беларускай кампартыі ў 1920 годзе.

Яфім Барысавіч Генкін
Сцяг Народны камісар працы ССРБ
снежань 1920 — ліпень 1921
Кіраўнік урада Аляксандр Чарвякоў
Сцяг Сакратар ЦК КП Беларускай ССР
26 лістапада 1920 — 12 снежня 1920
Папярэднік Вінцас Міцкявічус-Капсукас
Пераемнік Вільгельм Кнорын
Нараджэнне 1896(1896)
Ляды, Магілёўскай губерні, Расійская імперыя
Смерць 10 лютага 1938(1938-02-10)
Масква, СССР
Месца пахавання
Партыя РСДРП(б) з 1917
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Яўрэй. Фінансіст. Нарадзіўся ў сям'і служачага. З жніўня 1913 па сакавік 1917 года працаваў і даваў урокі. Скончыў гімназію ў Смаленску ў 1916 годзе. Затым вучыўся на першым курсе фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.

З юнацтва займаўся рэвалюцыйнай дзейнасцю і ў сакавіку 1917 г. уступіў у РСДРП(б). Займаў розныя пасады ў Смаленскім камітэце РСДРП(б) і Смаленскім губкаме РКП(б). Са студзеня 1919 г. па май 1920 Яфім Генкін працаваў сакратаром Смаленскага павятова-гарадскога камітэта РКП(б). Затым быў членам бюро, сакратаром Цэнтральнага Бюро Кампартыі Беларусі.

У лістападзе 1920 года быў зацверджаны адказным сакратаром Часовага Цэнтральнага бюро Кампартыі Беларусі. Адначасова узначальваў арганізацыйны аддзел.

З лістапада 1920 г. да кастрычніка 1921 г. — член Цэнтральнага бюро КП(б) Беларусі, з 26 лістапада па 16 снежня 1920 г. працаваў сакратаром ЦБ КП(б) Беларусі. Адзін з рэдактараў газеты «Звязда».

У канцы 1920 года паміж Я. Генкіным і В. Г. Кнорыным, якія працаваў тады ж загадчыкам агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦБ КП(б) Беларусі, разгарнулася барацьба за кіраўніцтва Кампартыяй Беларусі[2].

Са снежня 1920 па ліпень 1921 года — народны камісар працы БССР. Займаў пратрацкісцкую пазіцыю аб прафсаюзах. У студзені 1921 года ў Мінску на агульным сходзе камуністаў падчас дыскусіі аб ролі прафсаюзаў, наркам працы Я. Б. Генкін выступіў з абаронай поглядаў Л. Троцкага. Дэлегат 3-га і 4-га з'ездаў КП (б) Беларусі.

У чэрвені 1921 года. Я. Генкін быў адкамандзіраваны ў Арменію, дзе да мая 1922 года працаваў народным камісарам фінансаў Армянскай ССР. Быў членам ЦК Кампартыі Арменіі. затым займаў іншыя адказныя пасады.

З чэрвеня 1922 года да красавіка 1928 г. — народны камісар фінансаў Закаўказскай СФСР.

З верасня 1930 па люты 1931 года выконваў абавязкі намесніка народнага камісара фінансаў СССР, а з лютага 1931 г. прызначаны на пасаду намесніка народнага камісара фінансаў СССР.

Пазней, рэдагаваў часопіс «Фінансы і сацыялістычны гаспадарка». У лістападзе 1933 года — старшыня камісіі Наркамата фінансаў СССР па друкаванню матэрыялаў «Мясцовыя бюджэты СССР у першым пяцігоддзі».

У 1934—1937 гадах працаваў у ЦК УКП(б) — членам Камісіі партыйнага кантролю і кіраўніком фінансавай групы, а затым з кастрычніка 1937 г. — начальнікам планавага сектара Народнага камісарыята цяжкай прамысловасці СССР.

11 кастрычніка 1937 г. Я. Генкіна арыштавалі ў Маскве, а 8 лютага 1938 года Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР па абвінавачанні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай, тэрарыстычнай арганізацыі прысуджаны да смяротнага пакарання.

Расстраляны 20 чэрвеня 1937 года. Месца расстрэлу: Маскоўская вобласць, Расстрэльны палігон «Камунарка».

Рэабілітаваны пасмяротна ў маі 1955 года.

Зноскі

Крыніца

правіць