Яўген Іванавіч Валадзько

Яўген Іванавіч Валадзько (3 студзеня 1941, вёска Харэўшчына, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 26 верасня 1998, Мінск, пахаваны на Усходніх могілках) — беларускі дзяржаўны дзеяч, заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь, двойчы ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік», ганаровы прафесар БелДУТа.

Яўген Іванавіч Валадзько
Намеснік Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Нараджэнне 3 студзеня 1941(1941-01-03)
Смерць 26 верасня 1998(1998-09-26) (57 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч
Узнагароды
Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 3 студзеня 1941 года ў вёсцы Харэўшчына Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту да 1965 года працаваў на Паўночнай чыгунцы ў Валагодскай вобласці. Працаваў дзяжурным па станцыі і старэйшым памочнікам начальніка станцыі Шэксна. Затым вярнуўся ў Беларусь, дзе стаў манеўровым дыспетчарам на станцыі Маладзечна.

Працаваў у Мінскім аддзяленні цягніковым дыспетчарам і дзяжурным па аддзяленні. Затым — ва Упраўленні чыгункі намеснікам начальніка службы руху. У 1984 годзе ўзначаліў Мінскае аддзяленне. У 1989 годзе ён быў абраны старшынёй Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

У сакавіку 1993 года быў прызначаны на пасаду начальніка Беларускай чыгункі.

У 1994 годзе прызначаны намеснікам Міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. З 1994 па 1996 гады сумяшчаў пасады намесніка міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і начальніка Беларускай чыгункі.

Памёр 26 верасня 1998 года ў Мінску. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

ПамяцьПравіць

 
Электрацягнік ЭР9ТМ-801 названы імем Яўгена Валадзькі

Яго імем названы адна з вуліц Мінска, аршанскі галіновы тэхнікум, цеплавоз ТЭП70 Аршанскага лакаматыўнага дэпо і электрацягнік ЭР9ТМ маторвагоннага дэпо Мінск.