Яўген Іванавіч Дашкоў

Яўген Іванавіч Дашкоў (нар.15 лютага 1941, г. Екацярынбург) — рускі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1976).

Яўген Іванавіч Дашкоў
Дата нараджэння 15 лютага 1941(1941-02-15) (80 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесія тэатральны акцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

БіяграфіяПравіць

Працаваў у тэатрах Казані, Свярдлоўска, Бранскім дзяржаўным тэатры драмы (1961-1967), з 1967 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1962 года.

ТворчасцьПравіць

Выканаўца героіка-рамантычных, характэрных і лірычных роляў. Творчая манера адрозніваецца спалучэннем мяккага лірызму з адчуваннем драматызму чалавечага лёсу. Сярод роляў нацыянальнай, класічнай і сучаснай драматургіі ў Гомельскім драматычным тэатры, дзе найбольш ярка раскрыўся талент Дашкова: Васіль («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Томаш («Экзамен на восень» І. Шамякіна), Башлыкоў («Подых навальніцы» І. Мележа), князь Уладзімір («Гара і слава» А. Петрашкевіча), Павел («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка) і многія іншыя.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Дашкоў Яўген Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Дашкоў Яўген Іванавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1: «А досвіткі…» — Кучынская / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 338.