Яўген Іванавіч Краўцоў

беларускі банкір, эканаміст, прадзюсар і рэжысёр

Яўге́н Іва́навіч Краўцо́ў (16 сакавіка 1964 — 12 снежня 2012) — беларускі банкір, эканаміст, прадзюсар і рэжысёр. Адзін са стваральнікаў, а затем кіраўнік аднаго з першых камерцыйных банкаў у Рэспубліцы Беларусь АКБ «МінскКомплексБанк». Прадзюсар і рэжысёр гумарыстычных перадач «Адбой», «Банка Коміксаў» і поўнаметражных фільмаў «Армія Выратавання» (2000) і «Залаты Аўтамабіль» (2009). Прадзюсар першага альбома гурта «Ляпіс Трубяцкі» «Ранетое сердце» (1996)[1].

Яўген Іванавіч Краўцоў
Род дзейнасці банкір, эканаміст, прадзюсар, кінарэжысёр
Дата нараджэння 16 сакавіка 1964(1964-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 снежня 2012(2012-12-12) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Іван Краўцоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Банкаўская дзейнасць правіць

«МінскКомплексбанк» быў утвораны ў лютым 1996 года ў выніку выдзялення са складу Комплексбанка яго мінскай філіі і аб’яднання з Маналітбанкам.

У 1997 годзе, інвеставаўшы ў статутны фонд 3 млн долараў, уладальнікам 49 % акцый «Мінсккомлексбанка» стаў АНЭКСІМбанк, які ўваходзіць у групу расійскага прадпрымальніка Уладзіміра Патаніна.

Да красавіка 2002 года Яўген Краўцоў — старшыня праўлення ЗАТ «АКБ МінскКомплексБанк».

У 2004 годзе рашэннем раённага суда Мінска Яўген Краўцоў быў прысуджаны да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пяцігадовым пазбаўленнем правоў[2].

У 2005 годзе Указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «МінскКомплексБанк» быў далучаны да дзяржаўнага банка ААБ «Беларусбанк» і спыніў сваё існаванне[3].

 
Яўген Краўцоў (злева), Яўген Жарыкаў, Алег Шклоўскі, Сямён Марозаў (справа) на здымках фільма «Армія Выратавання», г. Мінск, 1999 г.

Кіно правіць

Яўген Краўцоў — суаўтар сцэнарыя, рэжысёр і прадзюсар поўнаметражнага фільма «Армія Выратавання», які выйшаў у пракат у 2000 годзе. Таксама рэжысёр і прадзюсар поўнаметражнай камедыі «Залаты Аўтамабіль» па матывах рамана Енё Рэйтэ.

Музыка правіць

З 1995 па 2009 год[4] у будынку к/т «Кастрычнік», па пр. Незалежнасці, 93 у г. Мінск дзейнічала студыя гуказапісу Яўгена Краўцова «Меца-фортэ». У розны час на студыі запісваліся: «Жуки», «Ляпіс Трубяцкі», «Леприконсы».

 
Яўген Краўцоў і гурт «Уваскрасенне» на студыі «Меца-фортэ», г. Мінск, 2000 год. На фота: Андрэй Сапуноў, Аляксей Раманаў, Яўген Маргуліс.

Сям’я і асабістае жыццё правіць

Маці — Галіна Іванаўна Краўцова, прафесар, кандыдат эканамічных навук; аўтар больш за 20 падручнікаў.

Бацька — Іван Якаўлевіч Краўцоў, падпалкоўнік міліцыі, служыў у АБКСУ.

Жонка — Людміла Сяргееўна Краўцова, беларуская спявачка, актрыса кіно і тэатра;

  • пяць дзяцей.

Сын, Іван Краўцоў — удзельнік каманды Віктара Бабарыка на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года ў Беларусі, выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады беларускай апазіцыі.

Да жніўня 2007 года жыў у Мінску. З 2008 года да сваёй смерці пражываў у Серпухаве, Маскоўская вобласць.

6 снежня 2012 был дастаўлены ў Серпухаўскую гарадскую бальніцу імя Сямашка Н. А., дзе, знаходзячыся ў аддзяленні рэанімацыі, 12 снежня 2012 года сканаў[5].

Пахаваны на могілках у вёсцы Барань (Барысаўскі раён, Мінская вобласць) каля жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай.

Зноскі

  1. Administrator. История группы «Ляпис Трубецкой» (руск.). www.belmusic.by. Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2016. Праверана 20 лістапада 2016.
  2. Елена АНКУДО. Комплексный подход на 9 лет. Белорусская газета (12 красавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 11 снежня 2016.
  3. "Президент Беларуси присоединил «МинскКомплексбанк» к «Беларусбанку»". TUT.BY [руская]. Архівавана з арыгінала 2016-08-22. Праверана 2016-11-20. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2016. Праверана 29 чэрвеня 2023.
  4. Леонид Ширин — директор студии «Меццо-форте» с 1995 по 1998 годы. Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  5. Неизвестный автор. Умер Евгений Кравцов (руск.). Charter97.org (22 снежня 2012). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2016. Праверана 11 снежня 2016.