Яўген Аляксандравіч Смірноў
Яўген Аляксандравіч Смірноў (нар. 15 сакавіка 1949, Ражск Разанскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.
Яўген Аляксандравіч Смірноў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
15 сакавіка 1949 (76 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.
Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў майстрам, начальнікам бюро працы і заработнай платы Мінскага электрамеханічнага завода. Выбіраўся народным суддзёй, старшынёй суда Першамайскага раёна Мінска. Працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда, начальнікам упраўлення судовых органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, намеснікам, першым намеснікам Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Санкцыі ЕС
правіцьЯк першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[2].
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання
- ↑ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.