Яўген Анатолевіч Шыбнёў

беларускі мастак

Яўген Анатолевіч Шыбнёў (25 лютага 1935, Адэса) — беларускі мастак, прадстаўнік славутай дынастыі жывапісцаў. Сын мастака Анатоля Шыбнёва, унук мастака Даміяна Шыбнёва, бацька мастака Аляксандра Шыбнёва[1].

Яўген Анатолевіч Шыбнёў
Дата нараджэння 1935(1935)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Flag of Belarus (1995–2012).svg Беларусь
Дзеці Аляксандр Яўгенавіч Шыбнёў
Род дзейнасці мастак
Жанр пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Уплыў Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў, Віталь Цвірка

БіяграфіяПравіць

У 1955 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1961 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Настаўнікамі яго былі Аляксандр Мазалёў, Май Данцыг, Валянцін Волкаў і Віталь Цвірка.

Творы ў галіне манументальнага мастацтва (вітраж, метал, інтэр’ер) знаходзяцца ў грамадскіх цэнтрах (музеі, кінатэатры, школы), жывапісныя творы — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага союза мастакоў, прыватных зборах Беларусі і за мяжой.

У пейзажах і нацюрмортах Яўгена Шыбнёва выяўляецца своеасаблівасць светабачання мастака, які піша прыроду не столькі з боку, не як замкнёную «рэч у сабе», а бачыць і перадае незлічоныя элементы, якія складаюць прастору, паветра і аб’ём, што перадаецца праз пуантылістычна-мазаічную манеру жывапісу. Яго работы злучаюць сузіральны лірызм і перадачу адухоўленых вітальных сіл, якія дзейнічаюць у прыродзе[2].

Сям’яПравіць

Жонка Яўгена Шыбнёва — беларускі мастак Ніна Голышава (нар. 1939). У 1962 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксандр, які таксама стаў мастаком.

Зноскі

СпасылкіПравіць