Яўген Сяргеевіч Бярозкін

(Пасля перасылкі з Яўген Бярозкін)

Яўген Бярозкін (нар. 5 ліпеня 1996, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца латвійскага клуба «Ліепая».

Футбол
Яўген Бярозкін
Поўнае імя Яўген Сяргеевіч Бярозкін
Нарадзіўся 5 ліпеня 1996(1996-07-05)[1][2] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 74 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Латвія Ліепая
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2012 Беларусь Віцебск-2 4 (0)
2013—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 37 (2)
2017—2020 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 59 (4)
2020— Латвія Ліепая
Нацыянальная зборная[* 2]
2014 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
2016—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 17 (0)
2017 Беларусь Беларусь 1 (0)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 жніўня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Віцебск», пачаў кар’еру ў складзе фарм-клуба «Віцебск-2» у Другой лізе. У 2013 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе стаў выступаць за дубль. У снежні стала вядома, што цікавасць да Бярозкіна стаў праяўляць маскоўскі «Спартак»[3], аднак Яўген застаўся ў Наваполацку.

У сезоне 2014 трывала выступаў за дубліруючы склад «Нафтана». 9 лістапада 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 84-й хвіліне матча супраць БАТЭ (0:4). У сезоне 2015 стаў часцей з’яўляцца на полі ў асноўнай камандзе, у тым ліку ў стартавым складзе. У сезоне 2016 стаў асноўным іграком навапалачан, прыняў удзел у 28 матчах чэмпіянату з 30.

1 снежня 2016 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. У першай палове сезона 2017 трывала гуляў у аснове барысаўчан, нярэдка выхадзіў у стартавым складзе, але пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у чэрвені і ліпені адсутнічаў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўскім клубам[5].

У сезоне 2020 страціў месца ў складзе і стаў зрэдку выхадзіць на замену. У жніўні 2020 года перайшоў у латвійскі клуб «Ліепая»[6].

Міжнародная кар’ераПравіць

У 2014 годзе гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

12 чэрвеня 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Новай Зеландыі (1:0).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 Д3 Віцебск-2   4 0
2013 дубль Нафтан   9 1
2014 Д1 Нафтан   1 0
2015 Д1 Нафтан   8 0
2016 Д1 Нафтан   28 2
2017 Д1 БАТЭ   23 0
2018 Д1 БАТЭ   13 2
2019 Д1 БАТЭ   17 2
2020 (1) Д1 БАТЭ   6 0

Зноскі

СпасылкіПравіць