Яўген Васілевіч Мікульчык

(Пасля перасылкі з Яўген Мікульчык)

Яўген Васілевіч Мікульчык (20 жніўня 1932, Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2015, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант.

Яўген Васілевіч Мікульчык
Дата нараджэння 20 жніўня 1932(1932-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 кастрычніка 2015(2015-10-19) (83 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Грамадзянства
Званне генерал-лейтэнант
Узнагароды і званні
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн «За службу Радзіме» III ступені

Біяграфія правіць

У 1952 годзе скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу. У 1954 годзе Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, 1955 годзе курсы перападрыхтоўкі афіцэраў пры Томскім зенітна-артылерыйскім вучылішчы, 1968 годзе Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна, 1972 годзе Вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал».

Праходзіў службу ў Прыкарпацкай, Сібірскай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй ваенных акругах. Прайшоў усе ступені вайсковай службы: ад камандзіра ўзвода да члена Ваеннага Савета — начальніка палітупраўлення Сібірскай ваеннай акругі.

Дзейнасць правіць

Быў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1997 года)[1].

Узнагарод правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
  • Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. — Мінск, 2010.


Спасылкі правіць