Міжрэчча (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Міжрэ́чча[1] (трансліт.: Mižrečča, руск.: Мижречье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 17 км на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 65 км ад Мінска, на рацэ Волма пры ўпадзенні ў Свіслач.

Вёска
Міжрэчча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 31 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Міжрэчча на карце Беларусі ±
Міжрэчча (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Міжрэчча (Пухавіцкі раён)

Паселішча ляжыць паміж рэкамі Волма і Свіслач, у міжрэччы, таму атрымала такую назву.

Гісторыя

правіць

Ранняя гісторыя

правіць

Междурэчча ўпамінаецца ў XVI стагоддзі як прыватная ўласнасць у Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагоддзі ўласнасць Тызенгаўзаў, адносілася да маёнтка Ачыжа[3].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Пэўны час належала Ратынскім[4]. У 1816 годзе ўпамінаюцца вёска і аднайменны маёнтак[4]. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У другой палове XIX стагоддзя маёнткам валодалі Клімантовічы (у 1858 годзе С. Клімантовіч), з 1874 года Шэмецілы[5]. У 1872 годзе быў заснаваны смалакурна-шкіпінарны завод (у 1890 годзе было 2 рабочыя). У 1889 годзе маёнткам Междурэчча валодала дваранка Еўдакія Апалонаўна Бялова, было 1407 дзесяцін зямлі[6]. Паводле перапісу 1897 года ў маёнтку быў малітоўны дом.

У 1913 годзе адкрыта школа царкоўнай граматы. Паводле перапісу 1917 года ў маёнтку была царкоўна-прыходская школа.

Найноўшы час

правіць

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У пачатку 1920-х гадоў працавала школа 1-й ступені, на 1922 год было 2 настаўнікі і каля 70 вучняў. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгасы «Бальшавік» і «Кастрычнік», былі смалакурны завод, кравецкая і шавецкая майстэрні, харчова-смакавая арцель, бачарна-мэблевая арцель, вадзяны млын з крупадзёркай і 2 кузні.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 2 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У ваколіцах дзейнічалі савецкія партызанскія брыгады «Полымя» і 1-я Мінская. У траўні 1942 года вёска была спалена ў ходзе нямецкай карнай аперацыі, забіта 6 жыхароў. Карныя аперацыі праводзіліся яшчэ 4 разы[4]. Пасля вайны вёска адноўлена.

Насельніцтва

правіць
  • 1800 год — 16 двароў, 96 жыхароў
  • 1816 год — вёска, 7 двароў, каля 50 жыхароў; маёнтак 9 двароў, каля 90 жыхароў
  • 1858 год — 122 жыхары
  • 1897 год — вёска, 49 двароў, 324 жыхары; маёнтак, 29 двароў, 265 жыхароў
  • 1908 год — вёска, 55 двароў, 408 жыхароў; маёнтак, 9 двароў, 97 жыхароў
  • 1917 год — вёска, 81 двор, 508 жыхароў; маёнтак 7 двароў, 66 жыхароў
  • 1940 год — 110 двароў, 330 жыхароў
  • 1960 год — 318 жыхароў
  • 2002 год — 46 двароў, 69 жыхароў
  • 2009 год — 38 жыхароў
  • 2019 год — 31 жыхар[7]

Славутасці

правіць
  • Гарадзішча (III—V стагоддзі). Мясцовая назва — Гарадок. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне на левым беразе Волмы ў 100 м ад яе ўпадзення ў Свіслач.
  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).

Страчаная спадчына

правіць
  • Драўляная каталіцкая капліца Святога Міхала Арханёла (1800). У 1920-х гадах капліца была перанесена на мясцовыя могілкі, страчана ў 2010-я гады[8].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Міжарэ́чча
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 1 / [рэд. Л.У. Шклярэвіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2009. — 244, [3] с., іл. — ISBN 978-985-508-060-3. С. 126—127.
  3. Дапаможнік. helper.archonline.by. Праверана 10 ліпеня 2024.
  4. а б в Памяць 2003, с. 709.
  5. SgKP 1885, с. 386.
  6. Памяць 2003, с. 79.
  7. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  8. Междуречье. globustut.by. Праверана 10 ліпеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць