Яўген Васілевіч Мікульчык
Яўген Васілевіч Мікульчык (20 жніўня 1932, Міжрэчча, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 19 кастрычніка 2015, Мінск) — беларускі грамадскі дзеяч, генерал-лейтэнант.
Яўген Васілевіч Мікульчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка 2015 (83 гады) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал-лейтэнант |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьУ 1952 годзе скончыў Пухавіцкую сярэднюю школу. У 1954 годзе Ленінградскае артылерыйскае вучылішча, 1955 годзе курсы перападрыхтоўкі афіцэраў пры Томскім зенітна-артылерыйскім вучылішчы, 1968 годзе Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна, 1972 годзе Вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал».
Праходзіў службу ў Прыкарпацкай, Сібірскай, Забайкальскай, Далёкаўсходняй ваенных акругах. Прайшоў усе ступені вайсковай службы: ад камандзіра ўзвода да члена Ваеннага Савета — начальніка палітупраўлення Сібірскай ваеннай акругі.
Дзейнасць
правіцьБыў старшынёй Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» і старшынёй Камісіі па справах былых партызан і падпольшчыкаў Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гадоў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (з 1997 года)[1].
Узнагарод
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «За службу Радзіме» III ступені, 15 медалямі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 4. — Минск, 2007.
- Ваенная энцыклапедыя Беларусі = Военная энциклопедия Беларуси. — Мінск, 2010.
Спасылкі
правіць- Знаменитые выпускники Архівавана 1 сакавіка 2021. — https://puhovich.schools.by Архівавана 1 сакавіка 2021.
- Мікульчык, Яўген Васільевіч (ваенны дзеяч; нар. 1932)(недаступная спасылка) — http://unicat.nlb.by/