1-я Мінская партызанская брыгада
1-я Мінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў жніўні 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Пухавіцкага, Мінскага, Чэрвеньскага і Рудзенскага раёнаў. 3 ліпеня 1944 брыгада (1222 партызаны, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
1-я Мінская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 1222 партызаны (3.7.1944) |
Дыслакацыя | Пухавіцкі, Мінскі, Чэрвеньскі і Рудзенскі раён |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў М. М. Джагарава (пазней «Камсамол», арганізаваны ў красавіку 1942), А. І. Дрантусава (потым імя Ф. П. Юрчанкі, арганізаваны ў маі 1942), У. А. Чармянёва (арганізаваны ў маі 1942), М. Ф. Калуцкага (арганізаваны ў снежні 1941, у снежні 1942 аб’яднаны з атрадам Чармянёва ў атрад імя Кірава). Пазней у саставе брыгады дзейнічала 10 атрадаў. З яе асабовага складу дадаткова былі сфарміраваны партызанскія брыгады імя Кірава і імя газеты «Правда». На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Юрчанкі (названы ў гонар камандзіра атрада Ф. П. Юрчанкі, які загінуў);
- атрад «Камсамол»;
- атрад імя Суворава;
- атрад імя Чкалава.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіцьКамісары
правіць- І. В. Чэпелеў (загінуў);
- Г. Н. Раманаў;
- Е. А. Іваноў;
- В. П. Сушкевіч
Начальнікі штаба
правіць- М. М. Джагараў;
- К. П. Кулеш
Гісторыя
правіцьПартызаны ў студзені 1944 года на чыгунцы Мінск — Асіповічы падарвалі 19 эшалонаў, у «рэйкавай вайне» перабілі 1285 рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Ляды Смалявіцкага і Дукора Рудзенскага раёнаў. З часцямі Чырвонай Арміі ўдзельнічалі ў вызваленні Чэрвеня, Смілавіч, Рудзенска. 29 чэрвеня — 3 ліпеня 1944 года трымалі абарону на 18-кіламетровым участку.
Памяць
правіцьУ 1975 годзе ў вёсцы Іванічы Чэрвеньскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнік.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.