Яўген Сцяпанавіч Саўчанка
Яўге́н Сцяпа́навіч Са́ўчанка (руск.: Евгений Степанович Савченко; нар. 8 красавіка 1950) — губернатар Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі з 11 кастрычніка 1993 па 22 верасня 2020 года. Член Савета Федэрацыі Расіі з 22 верасня 2020 года.
Яўген Сцяпанавіч Саўчанка | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Мікалаевіч Кулабухаў[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар Іванавіч Бераставы[d] | ||||||
Пераемнік | Дзяніс Пятровіч Буцаеў[d] | ||||||
Нараджэнне |
8 красавіка 1950 (74 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук | ||||||
Навуковае званне |
|
||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьЯўген Саўчанка нарадзіўся ў пасёлку Красная Яруга Курскай вобласці (з 1954 года — Белгародскай вобласці). Пасля сканчэння школы і тэхнікума працаваў аграномам Ракіцянскага калгаса, а пасля дырэктарам саўгаса. Уздымаючыся па партыйнай лесвіцы, працаваў спачатку ў раённых, затым у абласных партыйных органах, у ЦК КПСС і Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР.
У 1993 годзе быў абраны губернатарам роднай Белгародчыны. На выбарах 1999 года з вялікім адрывам перамог Уладзіміра Жырыноўскага, а ў 2003 быў абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы 61 % і перамогшы асноўнага апанента, камуніста Васілія Алтухава.
Яўген Саўчанка з’яўляецца членам Аграрнай Партыі Расіі і падтрымлівае Уладзіміра Пуціна.
На Белгародчыне, адным з найбольш паспяховых рэгіёнаў Расіі, Яўген Саўчанка працягвае карыстацца папулярнасцю.
У 2004 годзе Саўчанка ініцыяваў кампанію супраць ужывання абсцэннай лексыкі, а ў 2006 у Белгародскай вобласці з’явіўся абавязковы школьны прадмет «асновы Праваслаўя», што выклікала крытыку камуністаў і прадстаўнікоў іншых канфесій.
Сям’я
правіцьЯўген Саўчанка жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка Яўгена Саўчанкі Архівавана 21 чэрвеня 2021.
- Афіцыйная старонка губернатара і ўрада Белгародскай вобласці Архівавана 10 снежня 2020.