Яўстах Рдултоўскі
Яўстах Рдултоўскі (1824—1902) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя).
Яўстах Рдултоўскі | |
---|---|
![]() «Драгаслаў(руск.) бел.» | |
Нараджэнне | 1824 |
Смерць | 1902 |
Род | Рдултоўскія[d] |
Бацька | Казімір Рдултоўскі |
Маці | Тэрэза з Рдултоўскіх[d] |
Жонка | Мальвіна Кунцэвіч |
Дзеці | 1) Казімір Яўстахавіч Рдултоўскі; 2) Стэфан Яўстахавіч Рдултоўскі; 3) Марыя Яўстахаўна Рдултоўская; 4) Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская; 5) Ян Хрызастом Рдултоўскі (1859—1911) |
Веравызнанне | каталік |
Адукацыя |
Вядомы як апошні з роду ўладальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове.
Паходжанне і сям'яПравіць
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ. Яго дзед — Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[1].
Яўстах Рдултоўскі нарадзіўся ў 1824 г. у сям'і Казіміра Рдултоўскага (1785—1855) і Тэрэзы Рдултоўскай. Тэрэза Рдултоўская была зводнай сястрой свайго мужа Казіміра Рдултоўскага — дачкой ад другой жонкі Яна Хрызастома Рдултоўскага (Канстанцыі Булгарын). Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[1].
Яўстах Рдултоўскі меў таксама брата Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869) і дзвюх сясцёр — Анэлю Рдултоўскую і Лаўру Рдултоўскую. Усе дзеці Казіміра і Тэрэзы Рдултоўскіх былі каталікамі.
Яўстах Рдултоўскі ажаніўся з Мальвінай Кунцэвіч. Ад жонкі Яўстах Рдултоўскі меў пяць дзяцей, якія былі ахрышчаны ў каталіцтва[2]:
- 1) Казімір Яўстахавіч Рдултоўскі — памёр безпатомна;
- 2) Стэфан Яўстахавіч Рдултоўскі — памёр безпатомна;
- 3) Марыя Яўстахаўна Рдултоўская — яе мужам стане блізкі сусед — пан Ян Антонавіч Мержаеўскі[3][4];
- 4) Людвіка Яўстахаўна Рдултоўская — яе мужам стане Яўгеній Рдултоўскі (1839—1911), яе кузэн і сын Канстанціна Тадэвуша Рдултоўскага (1804—1869)[2]
- 5) Ян Хрызастом Рдултоўскі (1859—1911) — яго жонка стане дваранка Браніслава Круневіч.
Муж яго дачкі Людвікі — Яўгеній Рдултоўскі (1839—1911) — стаў удзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864) і быў высланы ў Сібір на катаргу, адкуль вернуўся дамоў па царскай амністыі[2].
АдукацыяПравіць
Скончыў Дэрпцкі ўніверсітэт (Расійская Імперыя)[5].
МаёнтакПравіць
Яўстах Рдултоўскі атрымаў у спадчыну ад бацькі вялізную латыфундыю — маёнтак маёнтак Сноў (Верхні Сноў, Ніжні Сноў, Адахоўшчына, Селявічы, Карчы і інш.) і таксама раскошны сноўскім палацам у Слуцкім павеце Мінскай губерні[5].
У 1854 г. большая частка маёнтка Сноў (2672 дзесяцін зямлі і лесу) разам са сноўскім палацам перайшла ад Яўстаха Рдултоўскага ва ўласнасць барона Густава Гарцінга (1819—1879)[5]. Паводле сямейнага падання Яўстах Рдултоўскі маёнтак Сноў прайграў у карты барону Густаву Гарцінгу[2].
Пасля сваёй смерці пакінуў дзецям толькі тры фальваркі са сваёй былой латыфундыі — Адахоўшчына, Селявічы, Карчы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні[5].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
- ↑ Eustachy Rdułtowski h. Drogosław
- ↑ Jan Mierzejewski
- ↑ 5,0 5,1 5,2 5,3 Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 353.
ЛітаратураПравіць
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.