Казімір Рдултоўскі
Казімір Рдултоўскі (1785 — 1855[1]) — буйны землеўласнік Мінскай губерні (Расійская імперыя), навагрудскі павятовы маршалак (1811—1814).
Казімір Рдултоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() «Драгаслаў(руск.) бел.» | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1785 | ||||||
Смерць | 1855 | ||||||
Род | Род Рдултоўскіх[d] | ||||||
Бацька | Ян Хрызастом Рдултоўскі[d] | ||||||
Маці | Францішка з Жавускіх[d] | ||||||
Жонка | Тэрэза з Рдултоўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі, Яўстах Рдултоўскі, Анэля Солтан, Лаўра Тарчэўская[d] і Яўстах Рдултоўскі[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Узнагароды |
Заснавальнік палацавага комплексу Рдултоўскіх у Снове[2].
Паходжанне і сям'яПравіць
Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Рдултоўскіх, які адносіўся ў XVIII ст. да рэгіянальнай эліты Новагародскага ваяводства ВКЛ.
Казімір Рдултоўскі нарадзіўся ў 1785 г. у шляхецкай каталіцкай сям'і Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і графіні Францішкі Ржавускай. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) быў новагародскім падваяводам і пад канец жыцця валодаў вялізнай латыфундыяй (паводле слоў Паўла Рдултоўскага (нар. 1902 г.), каля 240 тыс. дзесяцін зямлі)[3]. Па маці Казімір Рдултоўскі прыходзіўся праўнукам князю Міхалу Казіміру Радзівілу «Рыбаньку»[1].
Бацька Казіміра — Ян Хрызастом Рдултоўскі — быў жанаты тройчы: з Брыгідай Статкевіч, з Канстанцыяй Булгарын і графіняй Францішкай Ржавускай[4].
Сам Казімір Рдултоўскі ажаніўся са сваёй зводнай сястрой — Тэрэзай Рдултоўскай, якая была дачкой Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791) і яго жонкі Канстанцыі Булгарын. Спецыяльны дазвол на такі блізкароднасны шлюб быў атрыманы ад папы рымскага, для чаго Казімір Рдултоўскі папярэдне выдаткаваў вялікія грошы ў Рым[5]. Падобны шлюб выклікаў вялікі ажыятаж сярод дваран Мінскай губерні[6]. Гэты саюз, нягледзячы на плёткі, апынуўся шчаслівым. Сенсацыйны шлюб нават не адбіўся на службовай кар'еры Казіміра[1].
Ад жонкі Казімір Рдултоўскі меў чатырох дзяцей[7]:
- 1) Канстанцін Тадэвуш Рдултоўскі (1804—1869);
- 2) Яўстах Рдултоўскі (1824—1902);
- 3) Анэля Рдултоўская — стане жонкай двараніна Адама Льва Солтана (1825—1901), удзельніка Студзеньскага паўстання (1863—1864);
- 4) Лаўра Рдултоўская — стане жонкай двараніна Тарчэўскага.
Яго маці Францішка Ржавуская пасля смерці мужа (Яна Хрызастома Рдултоўскага) паўторна выйшла замуж за Францішка Абуховіча, мінскага кашталяна.
АдукацыяПравіць
З ранніх гадоў жыў і вучыўся ў Англіі. У Оксфардзе ён атрымаў званне доктара філасофіі[8].
МаёнтакПравіць
Пасля смерці бацькі Яна Хрызастома ў 1791 г. увядзенне Казіміра ў маёмасную спадчыну бацькі адбылося ў 1803 г.
Адносіўся да латыфундыстаў, бо меў ва ўласнасці вялізныя маёнткі Сноў, Чэрніхава (фальваркі Верхні Чэрніхаў, Ніжні Чэрніхаў, Трасцянец), Ястрамбель (Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы і інш.), Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы)[9]. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны (лес і 2388 дзесяціны пашні)[10].
Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю[11][12].
Служба і ўзнагародыПравіць
У 1803 г. Казімір Рдултоўскі быў прыняты ў склад братоў-воінаў Расійскага каталіцкага прыёрства[1].
Мальтанскі кавалер крыжа святога Іаана Іерусалімскага (1804)[1].
У 1811 і 1813 г. дваране Навагрудскага павета абіралі Казіміра Рдултоўскага на пасаду навагрудскага павятовага маршалка (1811—1814).
Гаспадарчая і грамадская дзейнасцьПравіць
У 1811 г. Казімір пасяліўся ў Снове, дзе заклаў сад і пачаў будаўніцтва раскошнага сноўскага палаца па праекту віленскага архітэктара Браніслава Тычэцкага[13].
У палацы кіпела свецкае жыццё. Тут Казімір прымаў знакамітых персон. Вядома, што ў яго ў гасцях пабываў брат Напалеона Банапарта Еранім.
Акрамя будаўніцтва гэтай рэзідэнцыі Казімір Рдултоўскі праславіўся таксама поспехамі ў сельскай гаспадарцы, агародніцтве, развіцці сноўской прамысловасці — пры ім у Снове была пабудавана вялікая суконная фабрыка, чым на той момант маглі пахваліцца нямногія багатыя сядзібы[14][15].
У 1836 г. па загадзе Казіміра Рдултоўскага ў Снове пабудавалі каменны храм, асвячоны ў гонар усё Першавярхоўных апосталаў, які пазней, у 1893 г., быў рэканструяваны і пераасвечаны ў праваслаўны храм Святых Касьмы і Даміяна[14].
У культурыПравіць
У п'есе «Крык рабіны» Вацлава Кубацкага(польск.) бел. (1949) Казімір Рдултоўскі з'яўляецца адным з герояў[16].
У прэм'ернай пастаноўцы рэжысёра Януша Варнецкага(руск.) бел. (1949, Варшава[17]) яго ролю выконваў Чэслаў Каліноўскі, у пастаноўцы Віляма Хажыцы(польск.) бел. (1949, Познань[18]) — Тадэвуш Хмялеўскі, у пастаноўцы Ежы Ронарда Буянскага (1949, Кракаў[19]) — Вацлаў Навакоўскі (акцёр)(польск.) бел., у пастаноўцы Войцеха Маціеўскага(руск.) бел. (1969, Тэатр польскага радыё[16]) — Уладзіслаў Ханьча(руск.) бел. і Ян Кёхер(польск.) бел..
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Верхнее Чернихово, усадьба Рдултовских (руск.)
- ↑ Дворцово-парковый ансамбль Рдултовских в Снове ждет инвестора (руск.)
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352, 357.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 357.
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины... С. 514—515.
- ↑ Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины... С. 515.
- ↑ Деревня Ястрембель — когда-то роскошный дворец Котлубаев теперь попросту разваливается Архівавана 5 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины... С. 515.
- ↑ Минщина богата старинными дворцами и усадьбами (руск.)
- ↑ 14,0 14,1 Путешествия по Беларуси — Местечко Снов (руск.)
- ↑ Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — С. 352.
- ↑ 16,0 16,1 Wacław Kubacki. Krzyk jarzębiny (польск.)
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 31 marca 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 30 kwietnia 1949
- ↑ Krzyk jarzębiny premiera: 23 października 1949
ЛітаратураПравіць
- Федорук, А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А.Т. Федорук. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
СпасылкіПравіць
- Kazimierz Rdułtowski h. Drogosław (польск.)