Адкрыць галоўнае меню

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Вядомы з XVI стагоддзя як паселішча Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Упамінаецца ў 1507 г. як уладанне Пятра Дарагастайскага, а ў 1567 г. — як уладанне Андрэя Падарэўскага, які са сваіх маёнткаў выстаўляў «12 коней збройна»[2]. Пад 1577 года упамінаецца ў актах Берасцейскага гродскага суда.

У 1663 г. (у дарчым запісу дэрпцкага падкаморыя Яна Гераніма Рдултоўскага і яго жонкі Сусаны) маёнткам Ястрамбель стаў валодаць іх сын Міхал Ян Рдултоўскі, а пазней яго нашчадкі па мужчынскай лініі[2].

Па тэстаменту новагародскага суддзі Антонія Рдултоўскага ад 1768 г. маёнтак перайшоў у валоданне яго сыноў — Яўхіма Рдултоўскага і новагародскага харужага Яна Хрызастома Рдултоўскага (1735—1791)[2]. Неўзабаве 21 красавіка 1768 г. частку маёнтка прадалі Францу Ябланеўскаму[2]. У 1776 г. Ян Хрызастом Рдултоўскі (1735—1791) разам са сваёй жонкай Канстанцыяй запісалі фундуш мясцовай ястрамбельскай царкве[2]. Ад Яна Хрызастома маёнтак перайшоў у валоданне яго сына — Казіміра Рдултоўскага.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У 1840 г. у Ястрамбелі была пабудавана драўляная царква Святога Мікалая Цудатворца. Маёнтак Ястрамбель (вёскі Ястрамбель, Малахоўцы, Сіворчыцы, вінакурня) і маёнтак Адахоўшчына (Адахоўшчына, Карчы, Селявічы) у 1846 г. супольна налічвалі 226 душ мужчынскага пола, 180 душ жаночага пола, 9374 дзесяціны зямлі (лес і 2388 дзесяціны пашні)[3].

Маёнтак Ястрамбель з палацам Казімір Рдултоўскі прадаў 3 мая 1851 г. двараніну-каталіку Міхалу Катлубаю[3]. Да Міхала ў Ястрамбель частка заязджаў яго родны брат Эдвард Катлубай (1822—1879), які часта працаваў у архіве Радзівілаў у нясвіжскім палацы і выдаў пасля ў 1854 г. у Вільні кнігу «Нясвіжская галерэя Радзівілаўскіх партрэтаў»[3].

У 1864 г. маёнтак і палац перайшлі па спадчыне да сына Міхала Катлубая — адстаўнога паручніка Генрыка Катлубая (1829 г. нар.), які быў жанаты з Ізабелай Антонаўнай Мацкевіч[3]. Пры Генрыку Катлубаю яго зямельныя валоданні ў вёсцы Ястрамбель налічвалі толькі 2763 дзесяціны, бо ў выніку сялянскай рэформы (1861) у Расійскай Імперыі вызваленыя ад прыгону сяляне атрымалі частку зямлі маёнтка Ястрамбель[3]. У 1897 г. у Ястрамбелі Катлубаі пабудавалі шыкоўны палац, знешні выгляд якога застаўся амаль нязменым да нашага часу[4].

З 1878 года працавала школа чаравічнага рамяства. У 1879 годзе праваслаўны прыход налічваў каля 1,5 тыс. вернікаў, царкве належала каля 40 дзесяцін зямлі (у тым ліку 17 дзесяцін ворыва). У 1886 годзе сяло — цэнтр воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічала царква. Побач знаходзіліся сядзіба, дзе працаваў вінакурны завод, пейзажны парк, сад, сажалка.

Паводле перапісу 1897 годзе ў сяле дзейнічалі царква, хлебазапасны магазін, валасное праўленне, пабудавана новая сядзіба. На пачатку XX ст. працавала школа граматы.

Найноўшы часПравіць

Пасля смерці Генрыка Катлубая маёнткам кіравала яго жонка Ізабела і толькі ў 1911 г. зямля маёнтка была падзелена роўнымі часткамі (па 1184 дзесяціны) паміж дзецьмі Генрыка і Ізабелы — Эдвардам і Міхалам Катлубаямі[3].

Апошнім уласнікам маёнтка Ястрамбель быў Зыгмунт Катлубай (1885—1940), выпускнік Ягелонскага ўніверсітэта і юрыст[3].

З 1921 года вёска ў складзе Польшчы, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года ў БССР. Зямля і палац Катлубаяў у Ястрамбелі былі нацыяналізаваны[3].

З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 12 вяскоўцаў.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 15 двароў, каля 80 жыхароў.
    • 1897 — 39 двароў, 229 жыхароў.
  • XX стагоддзе:
    • пачатак XX ст. — 54 двары, 261 жыхар, у маёнтку — 1 двор, 28 жыхароў.
    • 1921 — 31 дом, 161 жыхар, у маёнтку — 6 дамоў, 82 жыхары.
    • 1939 — 366 жыхароў.
    • 1959 — 498 жыхароў.
    • 1970 — 496 жыхароў.
    • 1998 — 165 двароў, 376 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 384 жыхары, 155 гаспадарак.

ІнфраструктураПравіць

У вёсцы знаходзяцца магазін, школа-інтэрнат, музей Кабушкіна.

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины… С. 514.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины… С. 515.
  4. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины… С. 516.
  5. Ястрембельская ўсадьба // {{{1}}} // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
  • Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. — Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2004. — 576 с. ISBN 985-11-0305-5.
  • Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.

СпасылкіПравіць