Юзаф Багуслаў Слушка

кашталян віленскі, гетман польны літоўскі
(Пасля перасылкі з Я. Б. Слушка)

Юзаф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 1652 — 8 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (16731676) і харунжы вялікі літоўскі (16761683), маршалак надворны літоўскі (16831685), кашталян троцкі (1685) і віленскі1685), адначасова гетман польны літоўскі1685).

Юзаф Багуслаў Слушка
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680
Герб «Астоя»
Герб «Астоя»
Польны гетман літоўскі
1685 — 1701
Папярэднік Ян Агінскі
Пераемнік Міхал Сервацы Вішнявецкі
Нараджэнне 22 кастрычніка 1652(1652-10-22)
Смерць 8 кастрычніка 1701(1701-10-08) (48 гадоў)
Род Слушкі
Бацька Багуслаў Юрый Слушка
Маці Ганна з Патоцкіх
Жонка Тэрэза з Гасеўскіх
Дзеці няма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Трымаў Рэчыцкае (16721688), Пунскае, Пянянскае, Лянцкаронскае, Лятычоўскае і Азярыцкае староствы.

Біяграфія правіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў герба «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія надворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім спачатку падтрымаў Сапегаў, аднак пасля смерці караля і вялікага князя перайшоў у апазіцыю разам са сваім братам Дамінікам Міхалам, ваяводам полацкім, да Міхала Сервацыя Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 16731698, аднак не выявіў таленту вайскавода.

У шлюбе з Тэрэзай, дачкой Вінцэнта Гасеўскага нашчадкаў не пакінуў. У 1697 у гонар жонкі заклаў места Тэрэспаль.

Літаратура правіць