Яўген Станіслававіч Урбан

(Пасля перасылкі з Я. С. Урбан)

Яўген Станіслававіч Урбан (нар. 17 мая 1962, в. Завельцы, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.

Яўген Станіслававіч Урбан
Дата нараджэння 17 мая 1962(1962-05-17) (62 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1981 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1986 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. З 1999 года галоўны архітэктар праектаў ва УП «Мінскпраект».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1990 г.

Творчасць

правіць

Асноўныя пабудовы і праекты: індывідуальныя жылыя дамы па вул. Жукоўскага (2003), па вул. Чарвякова (2006), па вул. Прытыцкага (2005), па вул. Чкалава / Варанянскага (2009), па вул. Бурдзейнага (2010), па пр. Дзяржынскага (2011), па вул. Сямашкі, у мікрараёнах Сухарава-5, Лошыца-3, 6 і інш., жылы комплекс «Батус» у г. Батумі, Грузія (2005); гандлёвыя цэнтры сеткі «PROSTOR» па пр. Дзяржынскага (2006); па вул. Ротмістрава (2009); па вул. Убарэвіча (2010); адміністрацыйны будынак МЗС РБ па вул. Леніна (2007); праект рэканструкцыі «Белэкспа» па вул. Я. Купалы (2007); праект будынка праектных арганізацый па вул. Берсана (2009); рэканструкцыя будынка суда ЕўрАзЭС па вул. Кірава (2012); праект адміністрацыйнага комплексу Дома прафсаюзаў (2013); гандлёва-забаўляльны комплекс «АЛМІ» (2015); цэнтр кіравання паветраным рухам «Белаэранавігацыя» (2018); будынак РУП «Белмытсэрвіс» па вул. Лермантава (2019), праект рэканструкцыі Музычнага тэатра (2018), жылы комплекс «Лазурыт» (2015—2020).

Узнагароды

правіць

Браў удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах, лаўрэат усесаюзнага архітэктурнага конкурсу 1989 года і рэспубліканскіх конкурсаў 1990, 1993, 1994 гадоў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ў 2008 г.

Сям’я

правіць

У шлюбе з архітэктаркай Ганнай Аляксандраўнай Урбан, сумесна з якой выканаў многія аб’екты.

Спасылкі

правіць