Яўген Станіслававіч Урбан
Яўген Станіслававіч Урбан (нар. 17 мая 1962, в. Завельцы, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі архітэктар.
Яўген Станіслававіч Урбан | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 мая 1962 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1981 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1986 годзе — Беларускі політэхнічны інстытут. З 1999 года галоўны архітэктар праектаў ва УП «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1990 г.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя пабудовы і праекты: індывідуальныя жылыя дамы па вул. Жукоўскага (2003), па вул. Чарвякова (2006), па вул. Прытыцкага (2005), па вул. Чкалава / Варанянскага (2009), па вул. Бурдзейнага (2010), па пр. Дзяржынскага (2011), па вул. Сямашкі, у мікрараёнах Сухарава-5, Лошыца-3, 6 і інш., жылы комплекс «Батус» у г. Батумі, Грузія (2005); гандлёвыя цэнтры сеткі «PROSTOR» па пр. Дзяржынскага (2006); па вул. Ротмістрава (2009); па вул. Убарэвіча (2010); адміністрацыйны будынак МЗС РБ па вул. Леніна (2007); праект рэканструкцыі «Белэкспа» па вул. Я. Купалы (2007); праект будынка праектных арганізацый па вул. Берсана (2009); рэканструкцыя будынка суда ЕўрАзЭС па вул. Кірава (2012); праект адміністрацыйнага комплексу Дома прафсаюзаў (2013); гандлёва-забаўляльны комплекс «АЛМІ» (2015); цэнтр кіравання паветраным рухам «Белаэранавігацыя» (2018); будынак РУП «Белмытсэрвіс» па вул. Лермантава (2019), праект рэканструкцыі Музычнага тэатра (2018), жылы комплекс «Лазурыт» (2015—2020).
Прыбудова да будынка МЗС
Будынак суда ЕўрАзЭС па вул. Кірава пасля рэканструкцыі
Жылы комплекс «Лазурыт»
УзнагародыПравіць
Браў удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных архітэктурных конкурсах, лаўрэат усесаюзнага архітэктурнага конкурсу 1989 года і рэспубліканскіх конкурсаў 1990, 1993, 1994 гадоў. Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі ў 2008 г.
Сям’яПравіць
У шлюбе з архітэктаркай Ганнай Аляксандраўнай Урбан, сумесна з якой выканаў многія аб’екты.
СпасылкіПравіць
- Урбан Евгений Станиславович // МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020