(174567) Варда
174567 Варда (174567 Varda; 2003 MW12) — транснептунавы аб’ект з абсалютнай зорнай велічынёй 3,8m. На дадзены момант аб’ект мае статус кандыдата ў карлікавыя планеты. Адкрыты 21 чэрвеня 2003 года Джэфры Ларсенам у межах праекту «Spacewatch». Пасля выяўлення 2003 MW12 быў знойдзены на архіўных здымках 68 разоў, пачынаючы з 1980 года.
(174567) Варда![]() | |
---|---|
![]() | |
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Adam Block[d] |
Месца выяўлення | Kitt Peak National Observatory[d] |
Дата выяўлення | 21 чэрвеня 2003 |
Эпанім | Varda[d] |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | 2003 MW12 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Эксцэнтрысітэт (e) | +0.138 |
Вялікая паўвось (a) | 6 898 769 880 098,5 м[1] |
Перыгелій (q) | 5 910 611 871 357 м |
Афелій (Q) | 7 885 453 362 467,7 м |
Перыяд абарачэння (P) | 313,12 год |
Схіленне (i) | 21,494 ± 0,001 ° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 3,2 радыян |
Аргумент перыгелія (ω) | 3,2 радыян |
Сярэдняя анамалія (M) | 4,5 радыян |
Спадарожнік астэроіда | Ilmarë[d] |
Абсалютная зорная велічыня | 3,3 |
Альбеда | 0,099 ± 0,002 |
16 студзеня 2014 года аб’екту прысвоена імя Варда — у гонар адной з уладарак валар у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна[2].
Аб’ект знаходзіцца на адлегласці 47,8 а.а. (≈7,17 млрд км) ад Сонца. Бліжэйшае праходжанне перыгелія адбудзецца прыкладна ў лістападзе 2096 года. Па дадзеных М. Браўна , дыяметр аб’екта складае 684 км пры альбеда 13%. Пакрыццё зоркі астэроідам Варда 10 верасня 2018 года дазволіла ацаніць экватарыяльны радыус у 373±8 км, а геаметрычнае альбеда — у 0,097±0,004 пры візуальнай абсалютнай велічыні HV=3,81±0,01m. У залежнасці ад сплюшчанасці Варды, яе сярэдняя шчыльнасць (ρ) ацэньваецца ў 1,52±0,05 і 1,25±0,04 г/см³.
Зноскі правіць
Спасылкі правіць
- (174567) Варда (англ.) на сайце Лабараторыі рэактыўнага руху
- (174567) Варда (англ.) на сайце Цэнтра малых планет