1943 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1943 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- выстаўка твораў беларускіх савецкіх мастакоў пад дэвізам «БЕЛАРУСЬ ЖЫЛА І БУДЗЕ ЖЫЦЬ!» у Гістарычным музеі (Масква)[1].
- выстаўка Пятра Сергіевіча, Вільня, памяшканне Беларускага Нацыянальнага камітэту. Экспазіцыя ўключала партрэты гістарычных дзеячоў, пейзажы, жанравыя кампазіцыі[2].
- Снежань — II-я мастацкая выстаўка ў Баранавічах. Прымалі ўдзел мастакі–прафесіяналы К. Максімцаў, Я. Раздзялоўская, М. Сеўрук, А. Шымановіч і інш., а таксама мясцовыя майстры народнай творчасці[3].
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 17 студзеня — Юрый Гаўрын (пам. 2016), беларускі мастак-жывапісец і педагог
- 15 мая — Карней Аляксееў, беларускі скульптар
- 25 ліпеня — Надзея Высоцкая, беларускі гісторык мастацтва, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, даследчык і знаўца старажытнабеларускага жывапісу XII—XVIII стагоддзяў
Памерлі
правіць- 9 жніўня — Хаім Суцін (нар. 1893), французскі мастак-экспрэсіяніст яўрэйскага паходжання, родам з м. Смілавічы
Галерэя твораў
правіць-
Павел Гаўрыленка «На прывале», 1943. НММ РБ
Зноскі
- ↑ Орлова А. С. Искусство Советской Белоруссии. Очерки. — М ., 1960. — С. 121. — 326 с. — 2 600 экз.
- ↑ Букина Т. В. Художественная жизнь на оккупированной немецкими войсками территории Беларуси 1941-1944 гг. (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2020. Праверана 18 студзеня 2019.
- ↑ Корбут В. Выставачная дзейнасць у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1942 – 1944) // Спадчына. — 2003. — № 4-5. — С. 69, 77-79.