64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава
Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны
64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любанскага, Слуцкага, Старадарожскага, Старобінскага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1115 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
64-я партызанская брыгада імя В. П. Чкалава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1115 партызан (30.06.1944) |
Дыслакацыя | Любанскі, Слуцкі, Старадарожскі, Старобінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
|
Склад
правіцьБрыгада была арганізавана на базе атрадаў:
- атрад М. М. Розава (пазней атрад імя М. М. Громава, арганізаваны ў верасні 1941 года);
- атрад А. Я. Абабкава (пазней атрад «Жалязняк», арганізаваны ў ліпені 1942 года);
- атрад А. І. Партына (пазней атрад імя Даватара, арганізаваны ў жніўні 1941 года).
Таксама ў склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя 14 слуцкіх партызан.
Камандаванне
правіцьКамандзіры
правіць- М. М. Розаў;
- П. І. Смірноў (выконваў абавязкі).
Камісары
правіцьНачальнік штаба
правіць- У. А. Варотнікаў.
Гісторыя
правіцьПартызаны ў жніўні 1943 года перабілі каля 2,3 тысячы рэек. У лістападзе — снежні 1943 года падарвалі 9 эшалонаў, 78 аўтамашын, 9 мастоў, збілі 1 самалёт, удзельнічалі ў разгроме гарнізона ў вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна, разбілі гарнізон у вёсцы Белічы Слуцкага раёна.
Памяць
правіцьУ 1965 годзе ў вёсцы Пярэспа Любанскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.