8-я аператыўная эскадра
8-я «Індыйская» аператыўная эскадра караблёў ВМФ[1] (скарочана: 8 АпЭск) — аператыўнае аб’яднанне (аператыўная эскадра) карабелёў і судоў Ваенна-марскога флоту СССР. Прызначалася для вырашэння баявых задач у зоне Індыйскага акіяна і Персідскага заліва ў перыяд Халоднай вайны.
8-я аператыўная эскадра | |
---|---|
Гады існавання | 1974—1992 |
Краіна | СССР |
Уваходзіць у | ВМФ СССР |
Тып | Аператыўная эскадра |
Удзел у | Выратавальная экспедыцыя савецкіх ваенных маракоў у Бангладэш, Размініраванне Суэцкага канала, Вайна за незалежнасць Эрытрэі |
Асноўным патэнцыйным праціўнікам з’яўляўся 7-ы аператыўны флот ВМС ЗША.
Гісторыя
правіцьПапярэднікам 8-й аператыўнай эскадры з’яўлялася 1-я змяшаная аператыўная брыгада, створаная ў 1973 годзе. Да яе пастаянная савецкая ваенна-марская прысутнасць у Індыйскім акіяне вялася з 1971 года. Тут дзейнічалі караблі Ціхаакіянскага флоту, але пастаяннага арганізацыйнага афармлення не мелася (ствараліся часовыя атрады караблёў з паходнымі штабамі на борце).
Эскадра была сфарміравана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ ад 12 сакавіка 1974 года, фарміраваў яе Ціхаакіянскі флот.
Караблі эскадры ўдзельнічалі ў выкананні задач па баявому траленню і ўздыму затопленых суднаў у Бангладэш (1972—1974), у аперацыі па размініраванні Суэцкага канала ў 1974—1975 гадах (разам з амерыканскім флотам), у эвакуацыі савецкіх і кубінскіх спецыялістаў з Самалі ў 1977 годзе ў сувязі з Агадэнскай вайной.
Сілы аб’яднання аказалі падтрымку ўрадавым войскам Эфіопіі ў барацьбе з эрытрэйскімі сепаратыстамі. Так, восенню 1977 года ў блакаваны сепаратыстамі порт Масауа быў высаджаны дэсант савецкай марской пяхоты, які прыняў удзел у баях, а ў снежні 1977 — студзені 1978 года эсмінец «Вескі», як сцвярджаецца, аказваў артылерыйскую падтрымку эфіопскім войскам у баях з эрытрэйскімі сепаратыстамі ў раёне гэтага порта[2][3][4] (члены экіпажа эсмінца гэта абвяргалі[5]).
У перыяд Ірана-тракскай вайны (1980—1988) і амерыканскай аперацыі «Бура ў пустыні» (1991) караблі эскадры забяспечвалі бяспеку савецкіх танкераў і сухагрузаў, якія выконвалі рэйсы па Аманскім і Персідскім залівам.
Аб’яднанне расфармавана дырэктывай Галоўнага штаба ВМФ Расіі ад 29 кастрычніка 1992 года.
Склад
правіцьУ 1988 годзе ў склад 8-й эскадры ўваходзілі больш за 20 караблёў і судоў забеспячэння, акрамя гэтага, для яе ўзмацнення пасылаліся вартавыя караблі і марскія тральшчыкі з Чарнаморскага флоту, а таксама караблі Паўночныга і Ціхаакіянскага флатоў.[6]
У аператыўным падначаленні 8 АпЭск знаходзіўся пункт матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ВМФ на востраве Нокра (Эфіопія) у Чырвоным моры.
Камандзіры
правіць- з 1971 па 1974 — віцэ-адмірал Аляксандр Аляксандравіч Трафімаў
- з 1974 па 1975 — віцэ-адмірал Уладзімір Сяргеевіч Круглякаў
- з 1975 па верасень 1979 — віцэ-адмірал Мікалай Якаўлевіч Ясакаў
- з верасня 1979 па чэрвень 1982 — віцэ-адмірал Міхаіл Мікалаевіч Хранапула
- з чэрвеня 1982 па кастрычнік 1984 — віцэ-адмірал Фелікс Мікалаевіч Громаў
- з кастрычніка 1984 па красавік 1987 — віцэ-адмірал Рудольф Васільевіч Паромаў
- з красавіка 1987 па кастрычнік 1991 — віцэ-адмірал Валерый Мікалаевіч Сяргееў
- з кастрычніка 1991 па снежань 1992 — віцэ-адмірал Мікалай Мікітавіч Берагавы
Крыніцы
правіць- ↑ ВМФ России создаст Командование дальней зоны . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2011.
- ↑ Применение военно-морских сил во внешней политике государства: опыт Советского ВМФ в Холодной войне . Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2022. Праверана 29 снежня 2023.
- ↑ Советские советники и специалисты в Эфиопии . Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ Советская военная помощь на море Эфиопии и Йемену в 1977—1978 г.г. . Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 9 лютага 2021.
- ↑ Горячее Красное море. Советский ВМФ у берегов Эфиопии, боевые действия 1977-1978 гг. . Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2023. Праверана 29 снежня 2023.
- ↑ Тихоокеанский флот России. 1731—2006 гг.: исторический очерк. К 275-летию. — Владивосток, 2006.
Літаратура
правіць- Бирилло Н. Н. 8-я оперативная эскадра кораблей Военно-Морского Флота СССР: ВМФ СССР в операционной зоне Индийского океана. Исторические хроники боевой службы 8-й ОПЭСК ВМФ. 1974-1992 гг. — М.: Кучково поле, 2010. — 431 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-9950-0098-3.
- Фёдоров В. М. «Жаркие» мили Индийской эскадры. — М.: [б. и.], 2016. — 575 с. — ISBN 978-5-88149-520-6.
- Коряковцев А. А., Ташлыков С. Л. Противостояние ВМФ СССР и ВМС США в Индийском океане в годы «холодной войны». // Военно-исторический журнал. — 2019. — № 7. — С.14—18.
Спасылкі
правіць- 8-я оперативная эскадра кораблей Архівавана 16 красавіка 2024.
- 8-я оперативная эскадра Тихоокеанского флота Архівавана 4 сакавіка 2016. Грани. Ру